Галоўная/ Карта асабліва ахоўных прыродных тэрыторый Рэспублікі Беларусь

Заказнік «Выганашчанскае»

Тып аб: заказнік
Створаны: 18.11.1968
Статус: рэспубліканскі , 04.02.2015
Паштовы адрас: 225275, Брэсцкая вобл., Івацэвіцкі р-н, г. п. Целяханы, вул. 17 Верасня, 19
Тэл./факс: +375 1645 26 518; +375-29-364-05-18
Электронны адрас: vygon@mail.ru
Геалакацыя: 52.518007, 25.841054
Плошча: 55 047,4 (га)
Інтэрнэт сайт
Да спісу ААПТ РБ

Унікальнасць: Уяўляе сабой найбуйнейшы ў Беларусі балотны прыродны тэрытарыяльны комплекс. Уключаны ў базу даных Ізумрудная сетка, з’яўляецца міжнароднай ключавой арніталагічнай тэрыторыяй і Рамсарскім водна-балотным угоддзем. 94% тэрыторыі заказніка – гэта суцэльны лес, у якім трэцюю частку займаюць балоты і азёры.

Паслугі ў галіне экатурызму: арніталагічныя маршруты, экалагічныя экскурсіі, фотапаляванне, рыбалка, паляванне, адпачынак на прыродзе, арэнда Сядзібы Палешука.

Экалагічныя маршруты: экалагічная сцежка «Надліўская града»: 4 пешыя маршруты (2 км, 3 км, 4 км, 5 км); водны маршрут на маторнай лодцы «Возера Бабровіцкае» з выхадам на астравы (3 г); турыстычны маршрут «Целяханскі край»; экстрэмальны маршрут «Партызанскімі сцежкамі», арніталагічны маршрут.

Версія для друку