Унікальнасць: Уяўляе сабой найбуйнейшы ў Беларусі балотны прыродны тэрытарыяльны комплекс. Уключаны ў базу даных Ізумрудная сетка, з’яўляецца міжнароднай ключавой арніталагічнай тэрыторыяй і Рамсарскім водна-балотным угоддзем. 94% тэрыторыі заказніка – гэта суцэльны лес, у якім трэцюю частку займаюць балоты і азёры.
Паслугі ў галіне экатурызму: арніталагічныя маршруты, экалагічныя экскурсіі, фотапаляванне, рыбалка, паляванне, адпачынак на прыродзе, арэнда Сядзібы Палешука.
Экалагічныя маршруты: экалагічная сцежка «Надліўская града»: 4 пешыя маршруты (2 км, 3 км, 4 км, 5 км); водны маршрут на маторнай лодцы «Возера Бабровіцкае» з выхадам на астравы (3 г); турыстычны маршрут «Целяханскі край»; экстрэмальны маршрут «Партызанскімі сцежкамі», арніталагічны маршрут.