Галоўная/ Карта асабліва ахоўных прыродных тэрыторый Рэспублікі Беларусь

Заказнік «Ельня»

Тып аб: заказнік
Створаны: 18.11.1968
Статус: рэспубліканскі , 27.12.2007
Паштовы адрас: 211287, Віцебская вобласць, г. Міёры, вул. Кірава, 4 «А»
Тэл./факс: +375 2152 5 24 77; +375 33 329 50 35
Электронны адрас: yelnyabog@gmail.com
Геалакацыя: 55.616925, 27.643443
Плошча: 25 301 (га)
Інтэрнэт сайт
Да спісу ААПТ РБ

Унікальнасць: 65% тэрыторыі заказніка займае балота Ельня ўзростам каля 9 тысяч гадоў, якое з’яўляецца самым буйным верхавым балотам у Беларусі і адным з найбуйнейшых у Еўропе азёрна-балотным комплексам.
Ландшафты заказніка ўяўляюць сабой кавалачак тундры, які апынуўся на тэрыторыі Беларусі. Тут растуць расліны, характэрныя для тундры: карлікавая бяроза, прыземістая марошка і інш. На тэрыторыі заказніка «Ельня» налічваецца больш за 400 відаў сасудзістых раслін, з іх 13 занесены ў Чырвоную кнігу, з птушак адзначана больш за 120 відаў, з іх 24 віды птушак занесены ў Чырвоную кнігу. З млекакормячых у Чырвоную кнігу занесены барсук.
Заказнік мае міжнародны статус Рамсарскай тэрыторыі, а таксама тэрыторыі міжнароднага значэння, важнай для птушак, і ключавой батанічнай тэрыторыі.

Цікавыя факты:

  • Ельня з’яўляецца «лёгкімі Еўропы»: 1 га верхавога балота вылучае ў 10 разоў больш кіслароду, чым 1 га лесу;
  • знаходзіцца ў спісе самых чыстых месцаў на планеце;
  • на тэрыторыі балота размяшчаецца 120 надзвычайных па прыгажосці азёр розных формаў і памераў;
  • з балота выцякаюць тры ракі, але ніводная ў яго не ўпадае;
  • комплекс змяшчае самыя вялікія сярод усіх балот Беларусі запасы журавін;
  • падчас міграцыі праз заказнік у пачатку восені пралятаюць некалькі дзясяткаў тысяч шэрых жураўлёў.

Паслугі ў галіне экатурызму: Наведванне ўнікальнага для Беларусі экалагічнага візіт-цэнтра (аснашчаны інтэрактыўнымі стэндамі, гульнявымі тэрміналамі, у наяўнасці мноства фільмаў і кніг на экалагічную тэматыку, праводзяцца інтэрактыўныя заняткі, майстар-класы). Экскурсіі на балотаступах, энтамалагічныя экскурсіі (назіранне за матылькамі і стракозамі), наведванне ўнікальнай экалагічнай сцежкі «Азяраўкі–Ельня», назіранне за жураўлямі з вышкі, назіранне за жураўлямі днём на палях, высочванне (вывучэнне) слядоў дзікіх жывёл, пракат турыстычнага інвентару, аказанне паслуг у арганізацыі харчавання і пражывання.

Экалагічныя маршруты: Экскурсія па экалагічнай сцежцы «Азяраўкі–Ельня» (5 км, 1,5–3 г, найлепшы час: май-кастрычнік), экскурсія на балотаступах (6 км, 4–5 г, май-кастрычнік), пешыя экалагічныя маршруты, назіранні за жураўлямі (найлепшы час: з канца жніўня па канец кастрычніка), віртуальнае падарожжа па балоце ў экалагічным візіт-цэнтры.

Славутасці: Штогод у верасні праводзіцца фестываль «Жураўлі і журавіны», падчас якога арганізуюцца экскурсіі на тэрыторыю заказніка для назірання за шматтысячнымі чародамі жураўлёў, якія спыняюцца на балоце падчас асенняй міграцыі.
Версія для друку