Унікальнасць: 65% тэрыторыі заказніка займае балота Ельня ўзростам каля 9 тысяч гадоў, якое з’яўляецца самым буйным верхавым балотам у Беларусі і адным з найбуйнейшых у Еўропе азёрна-балотным комплексам.
Ландшафты заказніка ўяўляюць сабой кавалачак тундры, які апынуўся на тэрыторыі Беларусі. Тут растуць расліны, характэрныя для тундры: карлікавая бяроза, прыземістая марошка і інш. На тэрыторыі заказніка «Ельня» налічваецца больш за 400 відаў сасудзістых раслін, з іх 13 занесены ў Чырвоную кнігу, з птушак адзначана больш за 120 відаў, з іх 24 віды птушак занесены ў Чырвоную кнігу. З млекакормячых у Чырвоную кнігу занесены барсук.
Заказнік мае міжнародны статус Рамсарскай тэрыторыі, а таксама тэрыторыі міжнароднага значэння, важнай для птушак, і ключавой батанічнай тэрыторыі.
Цікавыя факты:
Паслугі ў галіне экатурызму: Наведванне ўнікальнага для Беларусі экалагічнага візіт-цэнтра (аснашчаны інтэрактыўнымі стэндамі, гульнявымі тэрміналамі, у наяўнасці мноства фільмаў і кніг на экалагічную тэматыку, праводзяцца інтэрактыўныя заняткі, майстар-класы). Экскурсіі на балотаступах, энтамалагічныя экскурсіі (назіранне за матылькамі і стракозамі), наведванне ўнікальнай экалагічнай сцежкі «Азяраўкі–Ельня», назіранне за жураўлямі з вышкі, назіранне за жураўлямі днём на палях, высочванне (вывучэнне) слядоў дзікіх жывёл, пракат турыстычнага інвентару, аказанне паслуг у арганізацыі харчавання і пражывання.
Экалагічныя маршруты: Экскурсія па экалагічнай сцежцы «Азяраўкі–Ельня» (5 км, 1,5–3 г, найлепшы час: май-кастрычнік), экскурсія на балотаступах (6 км, 4–5 г, май-кастрычнік), пешыя экалагічныя маршруты, назіранні за жураўлямі (найлепшы час: з канца жніўня па канец кастрычніка), віртуальнае падарожжа па балоце ў экалагічным візіт-цэнтры.
Славутасці: Штогод у верасні праводзіцца фестываль «Жураўлі і журавіны», падчас якога арганізуюцца экскурсіі на тэрыторыю заказніка для назірання за шматтысячнымі чародамі жураўлёў, якія спыняюцца на балоце падчас асенняй міграцыі.