Нацыянальны парк "Нарачанскі" створаны ў 1999 годзе* ў мэтах захавання ўнікальных прыродных комплексаў.
 
 
 
Плошча парку большая за 87 тыс. га.
 
 
 
Працягласць з поўначы на поўдзень - 34 км, з захаду на ўсход - 59 км.
 
 
 
На тэрыторыі парку знаходзіцца больш за 40 азёр, у тым ліку самае вялікае возера Беларусі - Нарач (плошча - 80 кв.км).
 
 
 
Флора нацпарку налічвае каля 1,4 тыс. відаў раслін.
 
 
 
 "Нарачанскі" насяляюць больш за 320 відаў жывёл, у тым ліку амаль 220 відаў птушак.
 
 
 
На тэрыторыі нацпарку знаходзіцца 36 помнікаў прыроды рэспубліканскага і мясцовага значэння.
 
 
 
У склад парку ўваходзіць сем заказнікаў:
 
"Блакітныя азёры" (ландшафтны);
 
"Некасецкі", "Чарэмшыца" і "Швакшты" (гіидралагічныя);
 
"Паўвостраў Чараўкі" (геалагічны);
 
"Рудакова", "Пасынкі" (біялагічныя).
 
 
 
На тэрыторыі парку размешчана самая вялікая курортная зона Беларусі, дзе кожны год адпачываюць больш за 100 тыс. чалавек.
 
 
 
* Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь нумар 447 ад 28 ліпеня 1999 года.
 
 
 
Крыніцы: сайт Нацыянальнага парку "Нарачанскі", адкрытыя крыніцы