Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь

У Беларусі завяршылі дэталёвую разведку базальтаў Навадворскага радовішча

16.08.2023

16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі завяршылі дэталёвую разведку базальтаў Навадворскага радовішча. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.


"Для дасягнення паказчыкаў падпраграмы "Нетры Беларусі" для пастаноўкі пошукавых работ на вуглевадароды выдзелена перспектыўная Жукавіцкая плошча, з папярэдне падлічанымі рэсурсамі нафты ў колькасці 457 тыс. т. У ходзе правядзення работ па бурэнні і вывучэнні разрэзу ў параметрычнай свідравіне нумар 4П "Клімавічы" ўстаноўлена перспектыва выкарыстання мергельна-мелавых адкладаў у якасці аграмеліяранта і мінеральнай сыравіны для вытворчасці будаўнічых матэрыялаў. Таксама выяўлена Заходне-Завойцкая нафтаперспектыўная структура і складзены яе пашпарт", - расказалі ў Мінпрыроды.


На Іванаўскай і Пінскай плошчах завершаны палявыя работы, выкананы комплекс лабараторных даследаванняў, вядзецца камеральная апрацоўка атрыманых вынікаў з падлікам рэсурсаў базальтаў. Папярэдне падлічаны прагнозныя рэсурсы па двух пошукавых участках: нумар 3 Пінскай плошчы - 115 млн т і нумар 8 Іванаўскай перспектыўнай плошчы - 533 млн т. Заключаны дагавор на правядзенне дэталёвай разведкі пяску на паўночнай частцы Заходняга ўчастка радовішча Слабада Мінскага раёна Мінскай вобласці.


Акрамя таго, у рамках правядзення дзяржаўнай экспертызы геалагічнай інфармацыі разгледжаны матэрыялы аб геалагічным вывучэнні нетраў па 98 радовішчах і іх частках. Забяспечаны прыросты запасаў нафты, суглінку, валунна-гравійна-пясчанай сумесі, пяску, торфу, прэсных і мінеральных падземных вод.


Як падкрэслілі ў прэс-службе ведамства, у ходзе работы па імпартазамяшчэнні ў першым паўгоддзі завершана дэталёвая разведка базальтаў радовішча Навадворскае Пінскага раёна, падрыхтавана тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне мэтазгоднасці распрацоўкі радовішча. Цяпер ажыццяўляюцца работы па складанні справаздачы аб выніках геолагаразведкі.-0-


БЕЛТА - Навiны Беларусi

Усе навіны