Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь

Стварэнне цэнтра і практычныя напрацоўкі. Як развіваецца навуковы напрамак у Палескім запаведніку

08.06.2025
8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік дырэктара па навуковай рабоце прыродаахоўнай навукова-даследчай установы "Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік" Максім Кудзін расказаў у праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць" аб тым, як развіваецца навуковы напрамак у Палескім запаведніку.

Запаведнік, паводле слоў Максіма Кудзіна, гэта "стацыянар", на якім адпрацоўваюцца метады і методыкі, якія можна прымяніць на тэрыторыях з меншым узроўнем радыяцыйных забруджванняў. "Мы гаворым пра лясную гаспадарку, сельскую гаспадарку. У цэлым напрацоўкі ёсць і практычныя - гэта пытанні заніравання і гэтак далей", - расказаў ён. 

У навакольнае асяроддзе ў час аварыі на Чарнобыльскай АЭС было выкінута каля 650 ізатопаў. "Адпаведна, цяпер засталіся яшчэ доўгажывучыя радыёнукліды, а таксама прысутнічаюць пытанні, звязаныя з паліўнымі кампанентамі, паводзінамі іншых ізатопаў, той жа амерыцый. Паводзіны дозаўтваральных радыенуклідаў, такіх як цэзій і стронцый, таксама важны ў цэлым для выканання задач нарміравання, аптымізацыі, прынцыпаў радыяцыйнай абароны. Таму навуковыя работы ў нас маюць месца быць", - адзначыў ён. 

У запаведніку працуюць 650 чалавек, сярод якіх 42 навуковыя супрацоўнікі. "Мы ўжо заканчваем сёмую галіновую праграму, якая вызначае доўгатэрміновыя маніторынгавыя даследаванні аб стане экасістэмы, паводзінах радыенуклідаў", - падзяліўся Максім Кудзін. 

Акрамя таго, паводле слоў намесніка дырэктара, ёсць вельмі вялікая цікавасць міжнародных калег да гэтай тэрыторыі. "Мы гаворым аб міжнародным рэгулятары - МАГАТЭ. Пашыраем ідэю стварэння цэнтра пад патранажам агенцтва ўжо другі год, і яна прайшла першы этап ужо. У асноўным яго задачы вызначаны як стварэнне рэферэнтных матэрыялаў, - падкрэсліў ён. - Мы таксама ўдзельнічаем у міжлабараторным параўноўванні (працэдура маніторынгу якасці дзейнасці па вымярэнні з дапамогай трэцяй асобы. - Заўвага БЕЛТА). Гэты напрамак актуальны. Па мінулым годзе ў іх удзельнічала 511 лабараторый свету. Мы ўвайшлі ў іх лік".-0-

*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту
Усе навіны