Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь

«Чалавек і планета – ці сумяшчальныя?» – выступленне Міністра Андрэя Худыка на пленарнай сесіі X Неўскага міжнароднага экалагічнага кангрэса

30.05.2023
Завяршальным мерапрыемствам X Неўскага міжнароднага экалагічнага кангрэса стала пленарная сесія, прысвечаная тэме «Чалавек і планета – ці сумяшчальныя?».
Па запрашэнні арганізатараў кангрэса Міністр прыродных рэсурсаў  і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Андрэй Худык выступіў спікерам заключнай сесіі і адказаў на пытанне аб сумяшчальнасці чалавека і прыроды: «Узаемасувязь і ўзаемазалежнасць чалавека і прыроды відавочныя, таму беражлівае стаўленне да прыроды з'яўляецца залогам самога жыцця на Зямлі. Ахова і паляпшэнне стану навакольнага асяроддзя – вось важнейшая мэта чалавецтва і цяжар  адказнасці за яе дасягненне ляжыць на чалавеку, урадах і цэлых супольнасцях дзяржаў».
У сваім выступленні кіраўнік беларускага прыродаахоўнага ведамства не толькі прадставіў асноўныя тэндэнцыі развіцця прыродаахоўнай сферы нашай рэспублікі, але і адзначыў важнасць супрацоўніцтва дзяржаў у вырашэнні экалагічных праблем.
 
Міністр звярнуў увагу, што ва ўмовах, калі асобныя краіны наўмысна пагарджаюць пытаннямі аховы навакольнага асяроддзя, неабходна ўзмацніць шматбаковае ўзаемадзеянне па забеспячэнні іх прыярытэтнасці ў міжнародным парадку дня.
У якасці прыкладу нядобрасумленнага стаўлення да прыроды Андрэй Худык прывёў узведзеную Польшчай агароджу, якая праходзіць у тым ліку па тэрыторыі Белавежскай пушчы. Кіраўнік Мінпрыроды падкрэсліў, што «нягледзячы на праяўленую польскімі ўладамі і некаторымі міжнароднымі арганізацыямі «глухату» да нашых заклікаў спыніць згубнае ўздзеянне агароджы на экасістэмы першабытнай пушчы, мы прадоўжым змагацца за яе захаванне і аднаўленне».
На заканчэнне свайго выступлення кіраўнік беларускага прыродаахоўнага ведамства адзначыў, што «толькі аб'яднанне намаганняў, стварэнне спрыяльных умоў для інвестыцый у сумесныя «зялёныя» праекты дадуць магчымасць паскорыць непазбежны пераход да нізкавугляроднай эканомікі ва ўмовах эканамічнага росту».


Усе навіны