Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь

Міжнародная выстаўка Ecology Expo-2023 дала старт экалагічнаму тыдню ў Беларусі

22.08.2023
22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску адкрылася міжнародная спецыялізаваная экалагічная выстаўка Ecology Expo - 2023, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Адкрыццё выстаўкі дало старт экалагічнаму тыдню, які завершыцца XVII Экалагічным форумам у Століне. Пытанні экалогіі ў Беларусі знаходзяцца на самым высокім узроўні разгляду і кантролю з боку кіраўніка дзяржавы і ўрада. Акрамя таго, экалогія - адзін з галоўных прыярытэтаў нашай краіны, паколькі здаровае навакольнае асяроддзе - аснова нашага жыцця. Калі будзе здаровая нацыя, значыць, будзе і эфектыўная эканоміка ў нашай краіне", - сказаў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык.







Ён нагадаў, што ў краіне праводзяць 13 відаў маніторынгу паветра, вады, зямлі, азонавага слоя і іншых. "У нашай краіне паветра з кожным годам становіцца чысцейшым, і мы менш фіксуем перавышэння гранічнай дапушчальнай канцэнтрацыі ў паветры (максімальная канцэнтрацыя прымесі ў атмасферы. - Заўвага БЕЛТА). Таксама ў нас няма праблем з масавым закрыццём вадаёмаў у летні перыяд з-за неадпаведнасці пэўным патрабаванням", - дадаў міністр.





Паводле яго слоў, 9,1 працэнта плошчы Беларусі - асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі. "У гэтым годзе мы будзем ствараць новую Чырвоную кнігу. Упэўнены, некаторыя віды раслін і жывёл будуць выключаны, паколькі назіраецца рост папуляцый. Дзякуючы плённай рабоце і выкананню заканадаўчай базы наша краіна - рэальны прыклад для постсавецкай прасторы. Нягледзячы на заходнія санкцыі, мы застаёмся ўдзельнікамі міжнародных канвенцый, а таксама выконваем узятыя на сябе абавязацельствы. Мы гатовы да перагавораў і якраз сёння сустракаемся з заходнімі прадстаўнікамі, каб пацвердзіць нашу гатоўнасць да дыялогу і супрацоўніцтва ў галіне захавання навакольнага асяроддзя", - падкрэсліў Андрэй Худык.







Міжнародная спецыялізаваная экалагічная выстаўка Ecology Expo - 2023 - найбуйнейшае ў Беларусі кангрэсна-выставачнае мерапрыемства ў галіне экалогіі, аховы навакольнага асяроддзя, прыродаахоўнага абсталявання, тэхналогій і паслуг у 2023 годзе. Асноўная місія мерапрыемства - кансалідацыя намаганняў усіх зацікаўленых удзельнікаў - прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання, акадэмічнага і бізнес-асяроддзя, экспертаў, грамадскіх аб'яднанняў і шырокіх слаёў грамадства - для вырашэння экалагічных праблем, максімальнага ўключэння насельніцтва ў экалагічны рух. У рамках мерапрыемства запланавана вялікая выставачная і дзелавая праграма, правядзенне пленарных дыскусій, круглых сталоў, бізнес-сустрэч.

Фота Віталя Піваварчыка


БЕЛТА - Навiны Беларусi

Усе навіны