VI пасяджэнне Міждзяржаўнага экалагічнага савета дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў (далей – МЭС СНД) плануецца правесці ў жніўні 2020 г. у г. Мінску.
МЭС СНД – орган галіновага супрацоўніцтва Садружнасці Незалежных Дзяржаў у галіне аховы навакольнага асяроддзя. На гэты момант адбыліся пяць пасяджэнняў МЭС СНД.
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь як профільны орган дзяржаўнага кіравання прымае актыўны ўдзел у рабоце МЭС СНД.
Даведачна:
МЭС СНД створаны ў адпаведнасці з Пагадненнем аб супрацоўніцтве ў галіне аховы навакольнага асяроддзя дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў (далей – Пагадненне), якое было падпісана 31 мая 2013 г. у г. Мінску. Пагадненне падпісалі Арменія, Рэспубліка Беларусь, Рэспубліка Казахстан, Рэспубліка Малдова, Расійская Федэрацыя, Рэспубліка Таджыкістан, Украіна (з агаворкай). Узбекістан удзельнічае ў рабоце МЭС СНД у якасці наглядальніка.
У Ерэване 17–18 верасня 2019 г. пад старшынствам Міністра навакольнага асяроддзя Рэспублікі Арменія Эрыка Грыгарана было праведзена V пасяджэнне МЭС СНД, у рабоце якога прыняла ўдзел беларуская дэлегацыя на чале з Міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Андрэем Худыкам.
У час названага пасяджэння было разгледжана шырокае кола пытанняў, звязаных з забеспячэннем прыродаахоўнай дзейнасці. Члены МЭС СНД абмяняліся вопытам работы ў такіх галінах, як абыходжанне з адходамі, уніфікацыя метадаў разліку выкідаў забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра, рэалізацыя дзяржаўнай экалагічнай палітыкі і інш.
Андрэй Худык выступіў з дакладам на тэму "Аб рэалізацыі абавязацельстваў Рэспублікі Беларусь у галіне барацьбы са змяненнем клімату".
У адпаведнасці з Палажэннем аб Міждзяржаўным экалагічным савеце дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Андрэй Худык у час V пасяджэння МЭС СНД быў выбраны сустаршынёй МЭС СНД. Старшынства ў МЭС СНД пяройдзе да Беларускага боку ў час яго VI пасяджэння.