Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь

Мінпрыроды распрацавала дадатак з віктарынай аб стойкіх арганічных забруджвальніках

28.12.2022
 28 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У мэтах павышэння інфармаванасці насельніцтва аб праблемах у галіне стойкіх арганічных забруджвальнікаў (САЗ) распрацаваны мабільны дадатак "САЗ-віктарына", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

"У дадатку ў гульнявой форме можна даведацца падрабязней аб САЗ. Матэрыял разбіты на кароткія тэмы, пасля кожнай з якіх ідзе невялікі тэкст для замацавання новых ведаў. Дадатак разлічаны на дарослых і дзяцей старэйшых за 12 гадоў", - расказалі ў Мінпрыроды.


Як растлумачылі ў Мінпрыроды, названы лічбавы прадукт створаны ў ходзе мерапрыемстваў праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі "Устойлівае кіраванне стойкімі арганічнымі забруджвальнікамі і хімічнымі рэчывамі ў Беларусі, ГЭФ-6", што рэалізуецца Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Мэта праекта - забеспячэнне аховы здароўя насельніцтва і навакольнага асяроддзя праз ліквідацыю існуючых запасаў САЗ і развіццё патэнцыялу ў галіне ўстойлівага кіравання САЗ.


Дадатак "САЗ-віктарына" даступны ў Google Play і ў App Store.-0-


БЕЛТА - Навiны Беларусi

Усе навіны