15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём Канстытуцыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
 
 
"Абноўлены пры ўдзеле мільёнаў беларусаў Асноўны Закон стаў фундаментам для пабудовы сапраўды народнай дзяржавы, у якой клопат аб чалавеку з'яўляецца прыярытэтам праводзімай палітыкі, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - У Беларусі ствараецца грамадства роўных магчымасцей, забяспечваецца абарона правоў і свабод грамадзян, умацоўваецца інстытут сям'і, дзейнічае сістэма падтрымкі моладзі, актыўна развіваюцца ахова здароўя, навука і адукацыя. Дзяржава аказвае садзейнічанне духоўнаму адраджэнню, захаванню культурнай спадчыны і міжканфесійнага дыялогу".
 
Прэзідэнт звярнуў увагу: "У 80-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне асаблівае значэнне набываюць палажэнні Канстытуцыі, накіраваныя на захаванне гістарычнай праўды аб свяшчэнным подзвігу беларускага народа. Гэту праўду аб героях, якія адстаялі свабоду Радзімы, павінны ведаць і памятаць нашы дзеці і ўнукі".
 
 
 
Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што патрыятызм, з'яднанасць, вернасць канстытуцыйным прынцыпам і каштоўнасцям стануць залогам працвітання і незалежнасці нашай краіны.
 
 
 
 
Кіраўнік дзяржавы пажадаў усім міру, дабрабыту і новых здзяйсненняў на карысць Айчыны.
 
 
 
 
 
Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём Канстытуцыі 
 
 
 
Дарагія суайчыннікі!
 
 
 
Віншую вас з Днём Канстытуцыі.
 
 
 
 
Абноўлены пры ўдзеле мільёнаў беларусаў Асноўны Закон стаў фундаментам для пабудовы сапраўды народнай дзяржавы, у якой клопат аб чалавеку з'яўляецца прыярытэтам праводзімай палітыкі.
 
 
 
 
У Беларусі ствараецца грамадства роўных магчымасцей, забяспечваецца абарона правоў і свабод грамадзян, умацоўваецца інстытут сям'і, дзейнічае сістэма падтрымкі моладзі, актыўна развіваюцца ахова здароўя, навука і адукацыя. Дзяржава аказвае садзейнічанне духоўнаму адраджэнню, захаванню культурнай спадчыны і міжканфесійнага дыялогу.
 
 
 
 
У 80-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне асаблівае значэнне набываюць палажэнні Канстытуцыі, накіраваныя на захаванне гістарычнай праўды аб свяшчэнным подзвігу беларускага народа. Гэту праўду аб героях, якія адстаялі свабоду Радзімы, павінны ведаць і памятаць нашы дзеці і ўнукі.
 
 
 
 
Перакананы, што патрыятызм, з'яднанасць, вернасць канстытуцыйным прынцыпам і каштоўнасцям стануць залогам працвітання і незалежнасці нашай краіны.
 
 
 
 
Жадаю ўсім міру, дабрабыту і новых здзяйсненняў на карысць Айчыны.
 
 
 
 
Аляксандр Лукашэнка
 
 
 
 
15 сакавіка 2025 года.-0-
 
 
 
 
 
БЕЛТА - Навiны Беларусi