Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь

Аўдыягід для дэндрасаду і 13 турстаянак. Нацыянальны парк "Нарачанскі" рыхтуецца да прыёму гасцей

08.04.2024
8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Возера Нарач і яго навакольная мясцовасць - месца прыцяжэння тысяч турыстаў не толькі з Беларусі, але і іншых краін свету. Прыязджаюць госці ў Нарачанскі край палюбавацца прыгожымі краявідамі, адпачыць на берагах шматлікіх вадаёмаў, а таксама атрымаць новую інфармацыю аб рэгіёне ў цэлым. Як захоўваюць багацце расліннага свету, якія экскурсіі рыхтуюцца, і што новага з'явіцца ў гэтым сезоне для адпачывальнікаў, карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў турыстычным аддзеле Нацыянальнага парку "Нарачанскі".

"Мы актыўна рыхтуемся да маючага адбыцца курортнага сезона, паколькі традыцыйна да нас прыедуць тысячы турыстаў. Для іх размяшчэння ёсць 13 дзеючых турыстычных стаянак. Кожная з іх перад пачаткам сезона абнаўляецца, вядуцца бягучыя работы па добраўпарадкаванні, у тым ліку рамонт альтанак, вогнішчаў, лавак, устанаўліваюцца новыя малыя архітэктурныя формы", - расказала вядучы спецыяліст аддзела турызму Нацыянальнага парку "Нарачанскі" Вольга Машко.

У мінулым годзе ў нацыянальным парку пачалі работу на ўзбярэжжы возера Белае.

"Па прычыне дэградацыі надглебавага покрыва на пэўным участку берагавой зоны вадаёма мы вымушаны былі рэалізаваць канструктыўнае рашэнне па яго выратаванні. Прычым зрабіць так, каб і прыродзе не нашкодзіць, і папулярнае месца адпачынку для людзей не закрываць. З гэтай мэтай быў збудаваны драўляны насціл працягласцю прыблізна 200 м. Ён ужо стаў вельмі наведвальным, можна сказаць, інстаграмным месцам", - адзначыла Вольга Машко.

Дарэчы, яшчэ раней выратаваць расліннае покрыва паблізу вадаёма хацелі пры дапамозе фарміравання жывога бар'ера з кустоў шыпшыны. Аднак нездавальненне турыстаў, якія пашкоджвалі пасадкі, прымусілі шукаць новы спосаб абароны покрыва.

"Таксама вядуцца работы на адным з самых папулярных вось ужо некалькі дзесяцігоддзяў аб'ектаў - экасцежцы "Блакітныя азёры". Людзям цікавы і лясныя кампазіцыі, і самыя незвычайныя рашэнні добраўпарадкавання, таму на экасцежцы будзе ўстаноўлена яшчэ больш вырабаў з дрэва. Мы паспелі ўжо абнавіць усе таблічкі і стэнды, завяршылі работы па ўзвядзенні новага мосціка над пратокай Глублі і паміж Глубляй і Глубелькай. У гасцей з'явіцца яшчэ адна лакацыя, каб атрымаць асалоду ад прыгожых краявідаў", - расказала вядучы спецыяліст.

Калі раней у турыстаў была магчымасць падарожнічаць у суправаджэнні экскурсавода, то ў гэтым сезоне яны могуць узброіцца аўдыягідам па экасцежцы "Блакітныя азёры".

"Практыка выкарыстання аўдыягіда прымянялася ўжо на экскурсіях па нашым дэндралагічным садзе, дзе прадстаўлена расліннасць некалькіх рэгіёнаў - ад Беларусі да Амерыкі. У гэтым годзе ў сірынгарыі, якія пастаянна пашыраюцца за кошт дабаўлення ў іх новых сартоў насаджэнняў, мы традыцыйна рэалізуем праект "Бэз Перамогі". Калі ж гаварыць аб абнаўленні, то да пачатку сезона ў дэндралагічным садзе мы ўстанавілі 200 новых таблічак, па якіх наведвальнікі змогуць атрымаць усю інфармацыю, якая іх цікавіць аб раслінах", - адзначыла Вольга Машко.

Нарачанскі курорт даўно вядомы сваімі драўлянымі скульптурамі і разнымі аншлагамі. Гэта вынік работы з вядомым разьбяром па дрэве Юрыем Камандзірчыкам.

"Нават самы звычайны паказальнік у яго выкананні - твор мастацтва. На ім і расліны нашага парку, і рыбы, якія водзяцца ў мясцовых вадаёмах. Таму і драўляныя фігуры, і паказальнікі ў фатаграфіях, зробленых у нас турыстамі, раз'язджаюцца як памяць пра Беларусь па ўсім свеце", - падкрэсліла Вольга Машко.

Не ўсе ведаюць, але тут ёсць і свой сафары-парк, які прымае гасцей і ў зімовы перыяд. Высакародныя алені, лані, бабры - яго жыхары, якіх можна ўбачыць у час экскурсій. Прадоўжыць парк работу і ў цёплы час, падрыхтаваўшы для турыстаў знаёмства з маладым папаўненнем, а восенню можна будзе паназіраць за гонам аленяў.

"Цікава ў нашых краях не толькі летам, а ў любую пару года, паколькі мы стараемся не толькі размясціць турыстаў, прапануючы гасцявыя дамы і нумары ў гасцініцы, але і зрабіць разнастайным пражыванне культурнай праграмай, арганізуючы майстар-класы, дабаўляючы ў спіс экскурсій яшчэ і вытворчы напрамак - у рыбны цэх, на прадпрыемства дрэваапрацоўкі", - расказала вядучы спецыяліст.

Вольга Машко падкрэсліла, што ў мінулым годзе на аб'ектах парку адпачылі 8,4 тыс. турыстаў з Беларусі, Расіі, Літвы, Латвіі, Азербайджана, Кітая, Ізраіля і ААЭ, больш як 14 тыс. гасцей наведалі экскурсіі.

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Усе навіны