Версія для друку
Памер шрыфту
+
фота
Друк

Заказнік «Котра»

Тып аб: заказнік
Створаны: 19.06.2003
Статус: рэспубліканскі
Паштовы адрас: 231544, Гродзенская вобл., Шчучынскі р-н, а.г. Першамайск, вул. Школьная, 5
Тэл./факс: +375 1514 704 92; +375 29 868 37 95
Электронны адрас: zakaznik-kotra@mail.ru
Геалакацыя: 53.907535, 24.646079
Плошча: 10 463,5 (га)
Інтэрнэт сайт
Да спісу ААПТ РБ

Унікальнасць: Разам з запаведнікам «Чапкяляй» (Літоўская Рэспубліка) заказнік «Котра» з’яўляецца трансгранічнай асабліва ахоўнай прыроднай тэрыторыяй, а таксама мае статус водна-балотнага ўгоддзя міжнароднага значэння.
Заказнік уяўляе сабой буйны лесабалотны комплекс у вярхоўях ракі Котры. Тут прысутнічаюць усе тры тыпы балот: верхавыя, пераходныя і нізінныя.
Адметная асаблівасць заказніка – гэта багацце і разнастайнасць расліннага і жывёльнага свету, некранутасць прыроды і адсутнасць чалавечага фактару.
Месца пражывання такіх рэдкіх відаў, як чорны бусел, пугач, жоўтагаловы дзяцел, барсук, чмель Шрэнка і інш. У Чырвоную кнігу занесена 12 відаў раслін, прадстаўленых на дадзенай тэрыторыі. У заказніку выяўлена пражыванне такіх чырванакніжных дзікіх жывёл, як рысь і барсук.
У акваторыі ляснога возера Краскова сфарміравалася выключна рэдкае для Беларусі згуртаванне з панаваннем гарлачыка чатырохграннага.

Паслугі ў галіне экатурызму: Арганізацыя па тэрыторыі заказніка турыстычных экскурсій/прагулак для дзяцей, дарослых і арганізаваных груп; пракат веласіпедаў і турыстычных палатак з надзіманымі матрацамі. Абсталявана 8 месцаў адпачынку, дзе можна разбіць турыстычны лагер.

Экалагічныя маршруты: Экалагічная сцежка заказніка Котра (2 км). Пешыя турыстычныя маршруты (6 км, 14 км).
Славутасці: Пасяленне чалавека бронзавага і каменнага вякоў; унікальны комплекс дзюнна-ўзгоркавых град на водна-ледніковай раўніне; мемарыяльны комплекс “Агародзішча” на месцы спаленай нямецкімі захопнікамі вёскі.

Версія для друку
© Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, 2025
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА