Версія для друку
Памер шрыфту
+
фота
Друк

Заказнік «Ліпічанская пушча»

Тып аб: заказнік
Створаны: 08.10.2002
Статус: рэспубліканскі
Паштовы адрас: 231613, Гродзенская вобласць, Мастоўскі раён, в. Галубы, вул. Школьная, 1а
Тэл./факс: +375 1515 624 16; +375 33 620 66 24
Электронны адрас: gpu-rlz@tut.by
Геалакацыя: 53.461564, 24.933343
Плошча: 15 153 (га)
Інтэрнэт сайт
Да спісу ААПТ РБ

Унікальнасць: Маляўнічыя ландшафты: парослыя соснамі мацерыковыя дзюны, старыя рэчышчы рэк, эолавыя ўзгоркі, крутыя прырэчныя тэрасы і г.д.
У заказніку сустракаюцца векавыя, значныя па памерах дрэвы дуба чарэшчатага (больш за 100 см у дыяметры), ясеня (старэйшы за 210 гадоў і больш за 45 см у дыяметры), граба (больш за 40 см у дыяметры), «каўнерыкавай» формы сосны, участкі карэльскай бярозы.
У старых рэчышчах ракі Нёман можна сустрэць выключна прыгожыя згуртаванні гарлачыка чыста-белага.
Заказнік з’яўляецца месцам гнездавання вельмі рэдкага ў Беларусі вялікага савука, а таксама вялікай белай чаплі. У пойменных дубровах гняздзяцца калоніі белых буслоў (больш за 20 гнёздаў).
15 відаў рэдкіх раслін, уключаючы гарлянку пірамідальную, пальчатакарэннік майскі і інш., а таксама 24 віды жывёл, уключаных у Чырвоную кнігу Беларусі.
Лясныя ўгоддзі заказніка багатыя на ягады і грыбы. З шапачкавых грыбоў найбольш распаўсюджаны баравікі, падасінавікі, падбярозавікі, махавікі, маслякі, лісічкі. Сярод грыбоў сустракаецца такі рэдкі грыб, як серна-жоўты летыпор.

Паслугі ў галіне экатурызму: Пракат байдарак, палатак і іншага турыстычнага інвентару; аказанне паслуг палявой лазні; арганізацыя экскурсій, паходаў. Абсталявана 8 месцаў адпачынку і турысцкія стаянкі з месцамі для размяшчэння палатак.

Экалагічныя маршруты: Пешы турыстычны маршрут па ўзбярэжжы р. Шчара (4–5 км); экалагічная сцежка (4,5 км); веласіпедны маршрут (32 км); водныя турыстычныя маршруты па р. Нёман (36 км) і р. Шчара (42 км). Трохдзённы маршрут сплаву на байдарках па р. Шчара (68 км).

Славутасці: Курганны могільнік эпохі неаліту (на левым беразе ракі Шчары); Свята-Троіцкая крыніца; Музей-зямлянка каля в. Шымкі.
Версія для друку
© Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, 2025
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА