Унікальнасць: Адно з самых экалагічна чыстых месцаў у Беларусі. Мае міжнародны статус ключавой батанічнай тэрыторыі.
На тэрыторыі заказніка:
Вельмі маляўнічыя ландшафты: пагоркі, катлавіны ў выглядзе сподкаў і тэрмакарставых западзін, занятыя невялікімі верхавымі і пераходнымі балотамі; глыбока ўрэзаныя даліны рэк; незвычайна прыгожыя крынічныя комплексы ў далінах невялікіх рэк, ручаёў і азёр.
Лясныя згуртаванні займаюць каля 94% плошчы заказніка. Тут можна сустрэць дубы, ліпы і сосны ўзростам, старэйшым за 300 гадоў.
Паслугі ў галіне экатурызму: Створаны турысцка-рэкрэацыйны парк «Аўгустоўскі канал» плошчай большай за 5 000 га. Экскурсіі па канале і тэрыторыі заказніка, прагулкі на цеплаходзе, катанне на лодках, катарах і яхтах, абсталяваны месцы адпачынку.
Экалагічныя маршруты: Пешыя і веласіпедныя турысцкія маршруты. Распрацавана больш за 10 водных маршрутаў, адзін з самых працяглых – трансгранічны водна-веласіпедны «Аўгустоўскі канал – Белавежская пушча» (272,4 км).
Славутасці: На тэрыторыі заказніка і ў яго наваколлі знаходзяцца магіла паўстанцаў 1863 г. на Лісінай гары (в. Кадыш), фартыфікацыйныя збудаванні лініі Молатава (в. Сонічы), музей В. Усава і помнік савецкім пагранічнікам (в. Галавенчыцы).