Версія для друку
Памер шрыфту
+
фота
Друк

Заказнік «Смычок»

Тып аб: заказнік
Створаны: 27.09.2000
Статус: рэспубліканскі
Паштовы адрас: Экатурыстычная база: 247206, Гомельская вобласць, Жлобінскі раён, в. Ніжняя Алба, вул. У. І. Леніна, 36а
Тэл./факс: +375 2334 381 78; +375 29 307 14 01
Электронны адрас: smychok.00@mail.ru
Геалакацыя: 52.609084, 30.246303
Плошча: 2 635 (га)
Інтэрнэт сайт
Да спісу ААПТ РБ

Унікальнасць: Заказнік размешчаны ў маляўнічым месцы сутокаў дзвюх рэк – Бярэзіны і Дняпра.
Ландшафт: Асноўны тып расліннасці – лугі. 35% тэрыторыі заказніка займаюць лясы.
Флора: 485 відаў раслін, з іх 5 занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.
Фаўна: 140 відаў наземных пазваночных. У заказніку пражываюць 13 чырванакніжных відаў дзікіх жывёл, у тым ліку 1 від насякомых (найшырэйшы плывунец), 9 відаў птушак (звычайны зімародак, крывок і інш.) і 4 віды рыб (сцерлядзь, ручаёвая стронга, мірон і рыбец). На тэрыторыі заказніка пражывае калонія бакланаў, якая налічвае каля 3 000 птушак.

Паслугі ў галіне экатурызму: Паслугі па пражыванні ў доміку рыбака (4–6 месцаў) на экатурыстычнай базе «Смычок», у «мабільным» доме (8 месцаў) або ў маляўнічых месцах на тэрыторыі заказніка (па выбары заказчыка); паслугі па размяшчэнні палатачных лагераў (30 чалавек) на тэрыторыі заказніка; паслугі аматарскага рыбалоўства; паслугі гіда па тэрыторыі заказніка; пракат лодак, катамаранаў, воднага веласіпеда; арганізацыя фотапалявання, назіранне за жывёламі і птушкамі, паслугі правадніка.

Экалагічныя маршруты: Экалагічная сцежка «Барвінка» (з аднадзённым і шматдзённым наведваннем); водны маршрут па рацэ Дняпро (9 км).

Славутасці: На тэрыторыі заказніка размешчана месца старажытнага пасялення людзей, а таксама вялікі курган.
Версія для друку
© Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, 2025
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА