Версія для друку
Памер шрыфту
+
фота
Друк

Заказнік «Прастыр»

Тып аб: заказнік
Створаны: 28.02.1994
Статус: рэспубліканскі , 02.12.2011
Паштовы адрас: 225710, Брэсцкая вобл., г. Пінск, вул. Першамайская, 147-36
Тэл./факс: +375 1656 80 682; +375 1656 73 583; +375 29 944 74 65
Электронны адрас: zakazniki@pinskrik.by
Геалакацыя: 52.133176, 26.096697
Плошча: 9 544,71 (га)
Інтэрнэт сайт
Да спісу ААПТ РБ

Унікальнасць: Заказнік уяўляе сабой буйное нізіннае пойменнае балота ў міжрэччы Прыпяці, Прастыра і Стыры. Асаблівую маляўнічасць балотным ландшафтам заказніка надаюць бяскрайнія зараснікі асакі і трыснягу. У месцы ўпадзення ракі Прастыр у Прыпяць трыснёг дасягае вышыні 3 м. Нязначная аддаленасць заказніка ад Пінска, які мае развітую інфраструктуру.

Мае статус водна-балотнага ўгоддзя міжнароднага значэння (Рамсарскай тэрыторыі) і тэрыторыі міжнароднага значэння, важнай для птушак. Усяго тут адзначана каля 130 відаў птушак, 92 з якіх гняздзяцца. Тэрыторыя мае важнае значэнне для захавання папуляцый такіх відаў, як вяртлявая чаротаўка, драч, дубальт, малы арлец, чапля-бугай, пугач, малы пагоніч. Тут знаходзяцца дзве калоніі вялікай белай чаплі з агульнай колькасцю каля 30 пар.

Паслугі ў галіне экатурызму: Пракат веласіпедаў, катараў, лодак, лодачных матораў, арэнда дома-альтанкі з зонай барбекю і фотазонай, экскурсіі па экалагічных сцежках, веласіпедныя і водныя экскурсіі, наведванне эколага-турыстычнага комплексу «Цішыня».

Экалагічныя маршруты: Экалагічная сцежка «Возера Блуднае» (1 км), экалагічная сцежка «Дзіўнае побач» (1 км), веласіпедныя маршруты «Па слядах Халакосту на Піншчыне» (3 г, 14 км) і «Дарогамі экспедыцыі Луізы Бойд» (5 г, 25 км), водны турыстычны маршрут «Далінай ракі Багоў» (1 дзень, 50 км), камбінаваны маршрут «Пінск – возера Блуднае» (2 г, 26 км).
Версія для друку
© Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, 2025
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА