Версія для друку
Памер шрыфту
+
фота
Друк

Заказнік «Альманскія балоты»

Тып аб: заказнік
Створаны: 12.11.1998
Статус: рэспубліканскі
Паштовы адрас: Эколага-асветніцкі цэнтр: Брэсцкая вобл., Столінскі р-н, в. Кораб’е, вул. Рачная, 6а
Тэл./факс: +375 1655 2 41 87; +375 29 795-30-59
Электронны адрас: gpystolin@tut.by
Геалакацыя: 51.896179, 26.867550
Плошча: 94 219 (га)
Інтэрнэт сайт
Да спісу ААПТ РБ

Унікальнасць: Заказнік уяўляе сабой найбуйнейшы ў Еўропе комплекс верхавых, нізінных і пераходных балот, якія захаваліся да нашых дзён у некранутым стане. Гэта дазволіла захавацца многім відам, занесеным у Чырвоную кнігу Беларусі (сярод іх дубальт, вялікі арлец, вяртлявая чаротаўка, еўрапейская норка, рысь і інш.). Сярод балотнага масіву знаходзіцца больш за 20 азёр, раскіданы пясчаныя дзюны, парослыя хвойнымі і лісцевымі лясамі.

Заказнік мае статус водна-балотнага ўгоддзя міжнароднага значэння (Рамсарскай тэрыторыі), а таксама з’яўляецца часткай трансгранічнай Рамсарскай тэрыторыі «Альманы – Пераброды», мае статус тэрыторыі міжнароднага значэння, важнай для птушак.

Паслугі ў галіне экатурызму: Пражыванне ў візіт-цэнтры заказніка (умяшчальнасць да 12 чал.), пракат катара-пантона, арганізацыя рыбалкі, суправаджэнне экскурсійных груп, пракат турыстычнага інвентару, распрацоўка і арганізацыя пад заказ спецыяльных экстрым-тураў па непралазных балотах заказніка для «дзікіх» турыстаў.

Экалагічныя маршруты: Камбінаваны турыстычны маршрут «Палеская Амазонка» (130 км – 2–3 дні); экасцежка «Альманскія балоты» (2,5 г); водны маршрут в. Кораб’е – гідравузел «Стахава» на катары-пантоне (2,5 г), маршруты для арнітолагаў і аматараў бёрдвотчынгу.
Версія для друку
© Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, 2025
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА