Унікальнасць: Першая тэрыторыя ў Рэспубліцы Беларусь, якая атрымала міжнародны статус аховы Рамсарскага ўгоддзя і статус тэрыторыі, важнай для птушак. Заказнік уключаны ў Ізумрудную сетку тэрыторый асаблівага (агульнаеўрапейскага) прыродаахоўнага значэння. Уяўляе сабой найбуйнейшы масіў нізінных балот Палесся, які з’яўляецца ўнікальным па плошчы і натуральнай захаванасці для Цэнтральнай часткі Еўропы. Ідэальнае месца для бёрдвотчараў – аматараў назіраць за птушкамі. Месца пражывання найбуйнейшай у Еўропе калоніі вяртлявай чаротаўкі, яна налічвае ад 1 360 да 2 120 спяваючых самцоў.
Паслугі ў галіне экатурызму: Арганізацыя пешых, водных і змешаных экскурсій, у тым ліку аглядных і спецыялізаваных тураў для назіранняў за дзікай прыродай у залежнасці ад таго, чаму аддаюць перавагу турысты, паслугі па пражыванні ў эколага-асветніцкім цэнтры (умяшчальнасць – 13 чал.), штогадовы экафестываль «Спораўскія сенакосы», туры выхаднога дня, арганізацыя адпачынку, пракат лодак.
Іншыя паслугі: Пляцоўкі для гульні ў гарадкі; арганізацыя байдарачных сплаваў; наведванне жывога кутка; вяровачны гарадок, футбол на балоце, арганізацыя выязнога майстар-класа «Спораўская полька».
Экалагічныя маршруты: Экасцежка «У краі вяртлявай чаротаўкі» (1,5 км), водны маршрут «Па Ясельдзе-рацэ» (25 км), пешаходны маршрут «Унікальнае возера Спораўскае» (6 км).
Унікальныя славутасці: Манастыр картэзіянцаў у г. Бярозе, Чырвоныя казармы ў г. Бярозе, мемарыяльны комплекс «Здзітаўская абарона» ў в. Здзітава.