Версія для друку
Памер шрыфту
+
фота
Друк

Заказнік «Карыценскі Мох»

Тып аб: заказнік
Створаны: 01.04.1981
Статус: рэспубліканскі , 27.12.2007
Паштовы адрас: 211573, Віцебская вобласць, г. Гарадок, вул. Савецкая, 19
Тэл./факс: +375 2139 5 08 59; +375 29 296 02 43
Электронны адрас: info@kormoh.by; gpu.kor@tut.by
Геалакацыя: 55.461395, 29.987956
Плошча: 1 388,9 (га)
Інтэрнэт сайт
Да спісу ААПТ РБ

Унікальнасць: Ядром заказніка з’яўляюцца два адасобленыя буйныя балотныя масівы верхавога тыпу з возерам Чысцік. Дамінуючым тыпам расліннасці заказніка з’яўляецца лясная, якая займае 93,2% тэрыторыі.
Балоты гэтага краю нездарма называюць «беларускай Амазоніяй». Яны ўражваюць сваёй прыгажосцю, таямнічасцю і памерамі і ніколькі не саступаюць экзатычным мясцінам планеты. У «Карыценскі Мох» трэба ехаць найперш дзеля таго, каб убачыць натуральнае жыццё прыроды.
У заказніку расце такая рэдкая рэліктавая і ахоўная расліна, як вадзяны арэх плаваючы. У складзе флоры заказніка два ахоўныя віды, занесеныя ў Чырвоную кнігу РБ – марошка прысадзістая і журавіны драбнаплодныя.
Жывёльны свет заказніка прадстаўлены такімі відамі, як лось, дзік, заяц-бяляк, заяц-русак, ліса, вавёрка і інш., а таксама трыма відамі, занесенымі ў Чырвоную кнігу Беларусі – мядзведзь, рысь, барсук.
Паўночную частку балотнага масіву заказніка займаюць вялікія «журавінавыя палі», па перыферыі тэрыторыі заказніка размясціліся чарнічнікі. Збор дзікарослых ягад і грыбоў на тэрыторыі заказніка з’яўляецца традыцыйным відам дзейнасці для мясцовага насельніцтва.

Паслугі ў галіне экатурызму: Для турыстаў па тэрыторыі заказніка праводзяцца пешыя і веласіпедныя экскурсіі, сплавы на байдарках. Паслугі візіт-цэнтра для аматараў прыроды і актыўнага адпачынку. Абсталявана экалагічная сцежка, некалькі зон адпачынку. У строга вызначаныя тэрміны дазволены рыбалка, збор і нарыхтоўка ягад і грыбоў.

Экалагічныя маршруты: Экалагічная сцежка працягласцю 6 км, абсталяваная альтанкамі, інфармацыйнымі стэндамі, насцілам (~200 м) па балоце і вышкай, з якой можна назіраць за дзікімі жывёламі і птушкамі.
Версія для друку
© Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, 2025
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА