Версія для друку
Памер шрыфту
+
фота
Друк

Заказнік «Казьянскі»

Тып аб: заказнік
Створаны: 10.03.1960
Статус: рэспубліканскі , 11.11.1999
Паштовы адрас: 211272, Віцебская вобласць, Шумілінскі раён, а.г. Мішневічы, вул. Расказава, 31
Тэл./факс: +375 2130 514 45; +375 33 675 40 83
Электронны адрас: zakaznikshum@vitebsk.by
Геалакацыя: 55.443746, 29.587873
Плошча: 28 469,05 (га)
Інтэрнэт сайт
Да спісу ААПТ РБ

Унікальнасць: Заказнік уяўляе сабой мазаічны комплекс верхавых і адкрытых нізінных балот, густых сасновых лясоў, заліўных лугоў, блакітных азёр, неверагоднай прыгажосці далін і ўключае ўсе характэрныя ландшафты Паазер’я. Балоцістыя мясціны багатыя на ягады: акрамя журавін і буякоў тут расце багноўка – ягада, якая вельмі добра спаталяе смагу.
Ключавой славутасцю заказніка лічыцца дзіўная сукупнасць малых азёр, усяго іх налічваецца больш за 400. Калі паглядзець на гэты раён плошчай усяго 5 кв. км з вышыні птушынага палёту, то размешчаныя сярод балоцістых угоддзяў мініяцюрныя азёры нагадваюць кратары Меркурыя, пейзаж заварожвае.
Фларыстычныя жамчужыны Казьянскага заказніка – паўночныя архідэі і буйная плантацыя марошкі – рэлікта апошняга ледніковага перыяду. Ключавая каштоўнасць рэгіёна – мноства відаў імхоў, каляровая палітра якіх вар’іруецца ад светла-зялёнага да чырвона-бурага адцення. Тэрыторыя заказніка з’яўляецца адным з нешматлікіх у Беларусі месцаў пастаяннага пражывання рысі і бурага мядзведзя. У заказніку выяўлена ўнікальнае гнездаванне шызай чайкі на соснах. На тэрыторыі заказніка знаходзяцца 2 батанічныя помнікі прыроды мясцовага значэння, абодва – каля в. Прудок: ліпа драбналістая (векавое дрэва) і дубовая векавая алея (15 дубоў).
Заказнік уключаны ў Сусветны спіс водна-балотных угоддзяў міжнароднага значэння. Мае міжнародны статус ключавой арніталагічнай тэрыторыі, а таксама міжнародны прыродаахоўны статус «Тэрыторыі, важныя для птушак».

Паслугі ў галіне экатурызму: Пракат турыстычнага інвентару: прагулачных лодак, экскурсіі па заказніку, арэнда альтанак, наяўнасць месцаў для разбіўкі турыстычных лагераў, раскладання агню, стаянкі аўтатранспарту. Магчымасць пражывання ў Доме паляўнічага ўмяшчальнасцю 13 чал.

Экалагічныя маршруты: Прапаноўваецца некалькі пешых турыстычных маршрутаў рознай працягласці, у тым ліку «Тайны Казьяншчыны», «Обальскае балота», «Тайны лясных астравоў».

Славутасці: Рака Обаль, якая працякае па тэрыторыі заказніка, з’яўлялася адной з галін старажытнага гандлёвага шляху «з вараг у грэкі». Побач з заказнікам знаходзіцца замчышча разбуранай крэпасці Івана Грознага «Казьян», курганны могільнік ва ўрочышчы Красамай, каменны крыж перыяду позняга сярэднявечча ў в. Мішневічы.
Версія для друку
© Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, 2025
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА