Версія для друку
Памер шрыфту
+
фота
Друк

Заказнік «Доўгае»

Тып аб: заказнік
Створаны: 16.08.1979
Статус: рэспубліканскі , 27.12.2007
Паштовы адрас: 211800, Віцебская вобласць, г. Глыбокае, вул. Чырвонаармейская, 19
Тэл./факс: +375 2156 500 79; +375 29 181 63 46
Электронны адрас: golubsad@tut.by
Геалакацыя: 55.138274, 27.682053
Плошча: 644,45 (га)
https://www.itourist.by/reserve/dolgoe
Да спісу ААПТ РБ

Унікальнасць: Тэрыторыя заказніка ўключае самы глыбокі азёрны вадаём Беларусі – возера Доўгае (макс. глыбіня 53,6 м; сярэдняя глыбіня перавышае 16 м), якое адрозніваецца чысцінёй сваіх вод і значнай празрыстасцю – да 6,4 м. Возера ўражвае сваёй формай: вузкі (шырынёй 400 м) доўгі калідор, абмежаваны высокімі, амаль стромкімі схіламі, зарослымі непраходнымі кустамі вольхі і малін, якія абвіты хмелем. Унікальным для Беларусі з’яўляецца двухствольны экзэмпляр вяза шурпатага, які расце на беразе возера, дыяметр ствалоў якога больш за 1 метр.
Згодна з апошнімі разлікамі беларускіх спецыялістаў, недалёка ад возера Доўгае, паблізу берага возера Шо, знаходзіцца геаграфічны цэнтр Еўропы.
У заказніку расце 9 відаў раслін і жыве 5 прадстаўнікоў фаўны, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.
На тэрыторыі заказніка размешчана ўрочышча Голубаў сад, былы прыватны маёнтак, з пейзажным паркам на тэрасах, якія выходзяць да возера. Да нашых дзён захавалася толькі частка парку, фрагменты лінейных і групавых пасадак дрэў і кустоў.

Паслугі ў галіне экатурызму: Размяшчэнне на турыстычных стаянках, пешая экскурсія па тэрыторыі заказніка, пракат вёславай лодкі, палатак і іншага турыстычнага інвентару, арганізацыя пікніка. На тэрыторыі заказніка абсталяваны: месцы для купання з пірсам для рыбалкі, драўляныя столікі пад навесам, альтанкі, туалеты, раздзявалка, месцы для палатак, вогнішча, стаянкі аўтамабільнага транспарту.

Экалагічныя маршруты: Экалагічны пешы маршрут «Па Голубавым садзе» (2 км); веласіпедны маршрут «Легенды беларускага Байкала» (55 км); конны маршрут «Партызанскімі сцежкамі» (20 км); пешаходны маршрут «Азёрны край у цэнтры Еўропы» (15 км); водны маршрут «Па Шошы» (45 км).
Версія для друку
© Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, 2025
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА