Версія для друку
Памер шрыфту
+
фота
Друк

Увазе прыродакарыстальнікаў! З 1 лютага 2019 года ўступаюць у дзеянне экалагічныя нормы і правілы эксплуатацыі газаачышчальных установак

Навіны 08.01.2019 | 09:32
Экалагічныя нормы і правілы эксплуатацыі газаачышчальных установак уводзяцца ў дзеянне з 1 лютага 2019 года пастановай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь ад 08.11.2018 № 6-Т “Аб зацвярджэнні экалагічных нормаў і правілаў”упершыню.

Экалагічныя нормы і правілы ЭкаНіП 17.08.06-002-2018 “Ахова навакольнага асяроддзя і прыродакарыстанне. Атмасфернае паветра (у тым ліку азонавы пласт). Правілы эксплуатацыі газаачышчальных установак” распрацаваны з улікам практыкі прымянення правілаў эксплуатацыі газаачышчальных установак у мэтах урэгулявання пытанняў, якія тычацца іх эксплуатацыі.


Правілы эксплуатацыі газаачышчальных установак у адпаведнасці з артыкулам 30 Закона Рэспублікі Беларусь ад 26 лістапада 1992 г. “Аб ахове навакольнага асяроддзя” з'яўляюцца тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі ў галіне аховы навакольнага асяроддзя абавязковымі для прымянення.


Звяртаем увагу! З мэтай зніжэння нагрузкі на юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю газаачышчальных установак, пастановай устанаўліваецца, што пашпарты газаачышчальных установак, распрацаваныя да ўступлення ў сілу экалагічных нормаў і правілаў, сапраўдныя да заканчэння тэрміну эксплуатацыі газаачышчальных установак.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.minpriroda.gov.by/by/news-by/view/uvaze-pryrodakarystalnikau-z-1-ljutaga-2019-goda-ustupajuts-u-dzejanne-ekalagichnyja-normy-i-pravily-2630/
© Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, 2024
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА