Унікальныя славутыя мясціны прыроды. Віцебская вобласць
       
           Навіны
           26.04.2024 | 08:33
       
                   
        
Віцебская вобласць славіцца сваім унікальным для Беларусі прыродным багаццем і славутымі мясцінамі.
 
 
 
Самы вялікі камень:
 
каля в.Горкі Шумілінскага раёна; вага амаль 300 т, даўжыня - 11 м, шырыня - 5,6 м, вышыня - 2,8 м.  
 
 
 
Самае глыбокае возера:
 
возера Доўгае (беларускі Байкал) у Глыбоцкім раёне; глыбіня перасягае 53,7 м.
 
 
 
Адзіная ў Беларусі пячора прыроднага паходжання:
 
каля в.Сахнавічы Глыбоцкага раёна; даўжыня пячоры - 10 м, мае некалькі выхадаў на паверхню.
 
 
 
Самы вялікі востраў:
 
востраў Ду на возеры Асвейскім у Верхнядзвінскім раёне; плошча - 5 кв.км.
 
 
 
Самы вялікі вадаспад:
 
на р.Вята Мёрскага раёна; вышыня - больш за 2 м, шырыня - каля 10 м.
 
 
 
Самае вялікае вярховае балота:
 
Ельня ў Мёрскім раёне; плошча - каля 20 тыс. га, на яго тэрыторыі больш за 100 азёр.
 
 
 
Адзіны ў Беларусі востраў з возерам:
 
востраў Чайнчын на возеры Струста Браслаўскага раёна; плошча вострава - 1,6 кв.км.
 
 
 
Адзінае месца, дзе існуе падводная дарога:
 
Возера Ласвіда ў Гарадоцкім раёне (дарога праходзіць цераз усё возера); плошча воднага люстра - 11,67 кв.км, максімальная глыбіня - 20,2 м.  
 
 
 
Самая маладая з усіх вялікіх рэк Беларусі:
 
Заходняя Дзвіна (даўжыня - 1020 км, на Беларусь прыпадае 328 км; максімальная глыбіня - 6,5 м);
 
утварылася каля 17 тыс. гадоў таму ў выніку раставання апошняга ледавіка.
 
 
 
Крыніцы: Віцебскі аблвыканкам