Версія для друку
Памер шрыфту
+
фота
Друк

Унікальная прыродная спадчына: заказнік "Ельня". ІНФАГРАФІКА

Навіны 02.11.2023 | 10:13


Рэспубліканскі ландшафтны заказнік "Ельня" размешчаны ў Віцебскай вобласці на тэрыторыі Мёрскага і Шаркаўшчынскага раёнаў.


Ландшафт


"Ельня" - найбуйнейшы ў Беларусі азёрна-балотны комплекс узростам каля 9 тыс. гадоў.


Агульная плошча - 25,3 тыс. га. Максімальная працягласць з поўначы на поўдзень - 20,5 км, з захаду на ўсход - 16,6 км.


Уключае 118 азёр, але балота займае 65% тэрыторыі.


Мае форму выпуклай лінзы: цэнтральная частка балота ўзвышаецца над навакольным сухадолам на 5-7 м. Агульная магутнасць тарфянога пласта дасягае 8,3 м, сярэдняя - 3,8 м.


Цікавыя факты аб "Ельні":


- знаходзіцца ў спісе самых чыстых месцаў на планеце;


- з'яўляецца "лёгкімі Еўропы": 1 га вярховага балота выдзяляе ў 10 разоў больш кіслароду, чым 1 га лесу;


- на тэрыторыі комплексу пражывае больш за 20 відаў чырванакніжных птушак, у час міграцыі цераз заказнік пралятаюць больш як 30 тыс. шэрых жураўлёў;


- з балота выцякаюць тры ракі, але ніводная ў яго не ўпадае;


- у заказніку растуць расліны, характэрныя для тундры: карлікавая бяроза, марошка і інш.;


- комплекс змяшчае самыя вялікія сярод усіх балот Беларусі запасы журавін.


Заказнік мае некалькі міжнародных прыродаахоўных статусаў.


Крыніца: з адкрытых крыніц.


Адрас інфаграфікі: https://blr.belta.by/infographica/view/unikalnaja-pryrodnaja-spadchyna-zakaznik-elnja-19747/

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.minpriroda.gov.by/by/news-by/view/unikalnaja-pryrodnaja-spadchyna-zakaznik-elnja-infagrafika-5332/
© Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, 2024
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА