Версія для друку
Памер шрыфту
+
фота
Друк

У акцыі "Адновім лясы разам!" паўдзельнічалі ўжо больш за 56,5 тыс. чалавек

Навіны 16.04.2024 | 11:56

 

16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да акцыі "Адновім лясы разам!" за тры тыдні правядзення далучыліся звыш 56,5 тыс. удзельнікаў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінлясгаса.

"Добраахвотнікі па ўсёй краіне працавалі больш як на 3 тыс. аб'ектаў. У традыцыйных лідарах па колькасці - Мінская вобласць. Тут кампанію па стварэнні новых лясоў падтрымалі амаль 14 тыс. чалавек. За час правядзення акцыі ўжо высаджана больш за 27 млн дрэў", - адзначылі ў прэс-службе.

У ведамстве нагадалі, што кампанія прадоўжыцца да 20 красавіка ўключна. Далучыцца да яе можа любы жадаючы, для гэтага дастаткова звярнуцца ў бліжэйшы лясгас або лясніцтва.

Лясгасы прагназуюць, што найбольш масавым днём удзелу ў акцыі стане менавіта 20 красавіка, паколькі ў гэты дзень у краіне будзе праходзіць рэспубліканскі суботнік. Многія калектывы вырашылі скарыстацца прапановай арганізацый галіны і стварыць у гэты дзень лясныя культуры ў сваіх рэгіёнах.

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.minpriroda.gov.by/by/news-by/view/u-aktsyi-adnovim-ljasy-razam-paudzelnichali-uzho-bolsh-za-565-tys-chalavek-5666/
© Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, 2024
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА