Версія для друку
Памер шрыфту
+
фота
Друк

Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь прыняў з дакладам Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя

Навіны 03.12.2021 | 00:00
1 снежня 2021 г. Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Раман Галоўчанка прыняў з асабістым дакладам Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Андрэя Худыка.

Андрэй Худык далажыў Прэм'ер-міністру аб выніках работы Мінпрыроды ў 2021 годзе, а таксама аб перспектывах далейшага развіцця. У ходзе размовы былі закрануты пытанні аб стабільным развіцці мінеральна-сыравіннай базы краіны і ўключэнні новых радовішчаў карысных выкапняў у гаспадарчы абарот.

Раман Галоўчанка адзначыў неабходнасць далейшай мэтанакіраванай работы Міністэрства ў галіне прыродакарыстання і аховы навакольнага асяроддзя. Таксама Прэм'ер-міністр звярнуў увагу на першачарговую рэалізацыю такіх напрамкаў дзейнасці, як навядзенне парадку на зямлі, забеспячэнне арганізацый нашай краіны ўласнай сыравінай, выкарыстанне адходаў у энергетычных мэтах і адаптацыя галін эканомікі да змянення клімату.
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.minpriroda.gov.by/by/news-by/view/premer-ministr-respubliki-belarus-prynjau-z-dakladam-ministra-pryrodnyx-resursau-i-axovy-navakolnaga-3956/
© Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, 2024
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА