Версія для друку
Памер шрыфту
+
фота
Друк

Навучэнцы Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка сустрэнуцца з беларускімі палярнікамі

Навіны 11.09.2024 | 16:06
11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Навучэнцы вераснёвай змены Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка сустрэнуцца з беларускімі палярнікамі, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове адукацыі.

У час сустрэчы адбудзецца адкрыццё фотавыставы "Жывыя камяні Антарктыды..." беларускага палярніка Юрыя Гігінякі. Школьнікам пакажуць фільм пра беларускую палярную экспедыцыю, таксама дзеці змогуць паразмаўляць з беларускім вучоным, палярным даследчыкам і кіраўніком 15 беларускіх экспедыцый у Антарктыду Аляксеем Гайдашовым.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.minpriroda.gov.by/by/news-by/view/navuchentsy-natsyjanalnaga-dzitsjachaga-texnaparka-sustrenutstsa-z-belaruskimi-paljarnikami-6017
© Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, 2024
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА