Версія для друку
Памер шрыфту
+
фота
Друк

Андрэй Худык узнагародзіў лепшых работнікаў цэнтральнага апарата Мінпрыроды па выніках працы за 2018 год

Навіны 02.01.2019 | 12:26
Напярэдадні Новага года ў Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя адбылася цырымонія ўзнагароджання работнікаў цэнтральнага апарата за паспяховае выкананне у 2018 годзе дзяржаўных задач, якія стаяць перад ведамствам, значны асабісты ўклад у ажыццяўленне прыродаахоўных мерапрыемстваў і іншых заслуг у галіне рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, аховы навакольнага асяроддзя, актыўны ўдзел у грамадскай дзейнасці, праява прафесійнага майстэрства, узорнае выкананне працоўных абавязкаў.

Граматай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь узнагароджаны:

Болдырава Кацярына Пятроўна, кансультант упраўлення рэгулявання ўздзеянняў на атмасфернае паветра, змяненне клімату і экспертызы;

Жалязнова Таццяна Уладзіміраўна, кансультант аддзела біялагічнай разнастайнасці ўпраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці галоўнага ўпраўлення рэгулявання абыходжання з адходамі, біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці;

Кароткі Сяргей Іванавіч, бухгалтар групы бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці ўпраўлення эканомікі і фінансаў;

Кірьянава Наталля Аркадзьеўна, загадчык сектара кадравай работы;

Марозава Алеся Аляксандраўна, кансультант упраўлення прававога забеспячэння;

Сушко Святлана Валер'еўна, кансультант упраўлення аналітычнай работы, навукі і інфармацыі галоўнага ўпраўлення экалагічнай палітыкі, міжнароднага супрацоўніцтва і навукі;

Прыходзька Іван Фёдаравіч, памочнік Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь;

Чайкоўская Іна Міхайлаўна, сакратар-рэферэнт аддзялення справаводства і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння кіравання арганізацыйнага забеспячэння і інфарматызацыі.


Падзяка Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь аб'яўлена:

Бушыла Віталю Аляксандравічу, кансультанту ўпраўлення па геалогіі галоўнага ўпраўлення прыродных рэсурсаў;

Лукашкову Вячаславу Іванавічу, рэферэнту аддзялення справаводства і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння кіравання арганізацыйнага забеспячэння і інфарматызацыі;

Зданевіч Надзеі Яўгенаўне, кансультанту аддзела дзяржаўнай экалагічнай экспертызы упраўлення рэгулявання уздзеянняў на атмасфернае паветра, змяненне клімату і экспертызы;

Рамасько Кацярыне Валер'еўне, кансультанту ўпраўлення рэгулявання абыходжання з адходамі галоўнага ўпраўлення рэгулявання абыходжання з адходамі, біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці.


Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык падзякаваў узнагароджаным за паспяховую працу і выдатныя вынікі.






Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.minpriroda.gov.by/by/news-by/view/ministr-pryrodnyx-resursau-i-axovy-navakolnaga-asjaroddzja-andrej-xudyx-padzjakavau-uznagarodzhanym-za-2620/
© Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, 2024
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА