Версія для друку
Памер шрыфту
+
фота
Друк

Лукашэнка ўзгадніў назначэнне новых намеснікаў у Мінэканомікі і Мінпрыроды

Навіны 25.09.2023 | 12:16

25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 верасня, разгледзеўшы кадравыя пытанні, узгадніў назначэнне новых намеснікаў у Міністэрстве эканомікі і Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, паведамляе БЕЛТА.


Віктар Галанаў узгоднены на пасаду намесніка міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Сюды ён пяройдзе з профільнага камітэта Віцебскай вобласці, які ўзначальваў да гэтага часу.


На пасаду намесніка міністра эканомікі ўзгоднены Уладзімір Навумовіч, які працаваў старшынёй камітэта эканомікі Мінскага гарвыканкама.-0-


БЕЛТА - Навiны Беларусi

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.minpriroda.gov.by/by/news-by/view/lukashenka-uzgadniu-naznachenne-novyx-namesnikau-u-minekanomiki-i-minpryrody-5249/
© Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, 2024
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА