Версія для друку
Памер шрыфту
+
фота
Друк

Юные сенненцы приняли участие в конкурсе на лучшую кормушку

Навіны 13.01.2021 | 10:45
У конкурсе, дзе выбіралі лепшую кармушку, было прадстаўлена звыш 40 работ, вырабленых дзецьмі рознага ўзросту. 

Конкурс мае вялікую выхаваўчую функцыю. Ён не толькі вучыць беражліва адносіцца да прыроды, але і далучае да працы. Уцягвае дзяцей і бацькоў у сумесную дзейнасць, дзе юныя майстры маюць магчымасць прымяніць свае навыкі. А на этапе афармлення вырабу праявіць сваю творчую індывідуальнасць, фантазію. 

Пры стварэнні сталовак для птушак юныя сенненцы выкарыстоўвалі не толькі звыклую драўніну, у ход ішлі пластык, шкло, металічныя пласціны. Адказна аднесліся дзеці і да афармлення сваіх вырабаў – размалёўвалі іх фарбамі, аздаблялі пацеркамі, прыродным матэрыялам (шышкамі, лісцем, галінкамі ёлкі і інш.). Былі кармушкі ў выглядзе прасторнай альтанкі, грыба, доміка з акном. А былі і больш крэатыўныя. Чаго вартая кармушка ў выглядзе трохпавярхоўкі альбо лядовай арэны. 

Шмат работ было прадастаўлена выхаванцамі ясляў-сада №2 райцэнтра. Зразумела, дзеці працавалі разам з бацькамі. Цікавыя кармушкі змайстравалі сем’і Сакалоўскіх, Дземяшкевічаў, Гарыні, Шыянавых, Гарбачовых, Фёдаравых. Шасцігадовы Данііл Белавус працаваў разам з дзядулем Сяргеем Іванавічам. Калектыўныя работы прадаставілі вучні Багушэўскай санаторнай школы-інтэрната, а таксама Ходцаўскай, Яноўскай, Студзёнкаўскай устаноў адукацыі. Працавалі дзеці і індывідуальна. Кармушкі Цімафея Мінічука, Сафіі Сазанавай, Аляксандры Броўка (СШ №2), Арцёма Кацара, Вадзіма Васілёнка, Яўгена Гарбачова (Багданаўская ДСПШ) і іншых навучэнцаў ужо ўстаноўлены ў школьных дварах. 

Конкурс праходзіў упершыню. Арганізатары, а імі выступілі раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сумесна з Цэнтрам дзяцей і моладзі, не чакалі, што юныя сенненцы праявяць такую цікавасць да яго. “Усе работы па-свойму арыгінальныя, — адзначае Марына Наваковіч, начальнік райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. – Таму прынята рашэнне на гэты раз заахвоціць усіх. У наступным годзе мы размяжуем удзел навучэнцаў школ і выхаванцаў дашкольных устаноў адукацыі. Правядзём выставы работ, пры ацэнцы будзем улічваць меркаванні жыхароў Сенненшчыны”.
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.minpriroda.gov.by/by/news-by/view/junye-sennentsy-prinjali-uchastie-v-konkurse-na-luchshuju-kormushku-3538
© Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, 2024
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА