Версія для друку
Памер шрыфту
+
фота
Друк

Дзень экалогіі прайшоў у НДЦ «Зубраня»

Навіны 30.08.2022 | 11:10

4 жніўня 2022 г. ва ўстанове адукацыі «Нацыянальны дзіцячы  адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубраня» пад эгідай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ва ўрачыстай атмасферы прайшоў Дзень экалогіі. Ведамства ў сваёй рабоце ўдзяляе асаблівую ўвагу экалагічнаму выхаванню, навучанню і асвеце дзяцей і моладзі.

У госці да выхаванцаў НДЦ «Зубраня» прыехалі прадстаўнікі  Мінпрыроды, Мінскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Рэспубліканскага цэнтра дзяржаўнай экалагічнай экспертызы і павышэння кваліфікацыі Мінпрыроды, Цэнтральнага навукова-даследчага інстытута комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў, рэспубліканскага навукова-даследчага  прадпрыемства «Бел НДЦ «Экалогія», Рэспубліканскага цэнтра аналітычнага кантролю ў галіне аховы навакольнага асяроддзя. 

 
Мерапрыемствы праходзілі на некалькіх лакацыях з улікам розных узроставых груп дзяцей, каб захапіць і перанесці кожнага ў дзіўны свет экалогіі.



Так, для навучэнцаў 10 – 11 класаў была арганізавана дыялогавая пляцоўка на тэму «Удзел моладзі ў вырашэнні экалагічных задач». Акрамя неабыякавасці да экалагічных праблем некаторыя старшакласнікі выказалі жаданне ў будучым стаць дыпламаванымі эколагамі, каб не толькі ў звычайным жыцці, але і ў прафесіі прыносіць максімальную карысць, абараняючы прыроду.





Для дзяцей малодшых былі праведзены віктарыны, актыўнасці і разнастайныя гульні прыродаахоўнай тэматыкі. Шмат цікавасці ў дзяцей розных узростаў выклікала дэманстрацыя выпрабаванняў на базе мабільнай экалагічнай лабараторыі.



Дзень завяршыўся флэш-мобам «Я люблю сваю краіну»: выхаванцы НДЦ «Зубраня» выстраіліся ў фігуру «сэрца» і памахалі адлятаючаму высока ў неба квадракоптару.



Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.minpriroda.gov.by/by/news-by/view/dzen-ekalogii-prajshou-u-ndts-zubranja-4383/
© Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, 2024
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА