Версія для друку
Памер шрыфту
+
фота
Друк

Больш за 41 тыс. электрамабіляў зарэгістравана ў Беларусі

Навіны 08.10.2025 | 18:38
8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 41 тыс. электрамабіляў зарэгістравана ў Беларусі. Аб гэтым расказаў на VII Навукова-практычнай канферэнцыі "Электрычны транспарт: рэальнасць і перспектывы" на палях Беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму галоўны спецыяліст аддзела развіцця бізнесу ўпраўлення "Маланка" РУП "Беларуснафта" Юрый Грыгарэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На 1 кастрычніка 2025 года ў Беларусі зарэгістравана больш за 41 тыс. электрамабіляў. За 2025 год прагназуецца агульны рост на 25 тыс. адзінак. Гэта істотны паказчык - каля чвэрці ўсяго аўтамабільнага рынку краіны, што нават крыху вышэй за сярэднесусветныя паказчыкі. Існуюць краіны - драйверы гэтага напрамку. Сярод іх Кітай, дзе доля продажаў электрамабіляў ужо вышэйшая за 56 працэнтаў", - адзначыў Юрый Грыгарэнка.

Паводле яго слоў, у Беларусі прадаўжае ўдзяляцца істотная ўвага развіццю электратранспарту. У краіне прыняты план мер па дасягненні 300 тыс. электрамабіляў праз пяць гадоў. "Гэта 10 працэнтаў трафіку, у адпаведнасці з якім рост спажывання электратранспарту да 2030 года можа скласці каля 1,5 млрд кВт.гадз", - падкрэсліў эксперт.

Важным момантам для дасягнення такіх паказчыкаў з'яўляецца зніжэнне кошту на электрамабілі, лічыць Юрый Грыгарэнка. "Усё больш прыватных і дзяржаўных кампаній выбіраюць электратранспарт для сваёй дзейнасці. У зараднай сетцы "Маланка" каля 35 працэнтаў долі водпуску паслуг прыпадае ўжо на юрыдычных асоб, - дадаў ён. - Сярод напрамкаў, якія дазволяць нам дасягнуць 300 тыс. адзінак да 2030 года, можна адзначыць захаванне ўсіх бягучых ільгот і адпаведны рост інвестыцый у развіццё зараднай інфраструктуры. Толькі ў ходзе рэалізацыі дзяржпраграмы па развіцці дзяржаўнай зараднай сеткі мы плануем павялічыць устаноўленую магутнасць зараднай інфраструктуры ў сем разоў - з 42 МВт да 310 МВт да канца 2030 года".-0-
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.minpriroda.gov.by/by/news-by/view/bolsh-za-41-tys-elektramabiljau-zaregistravana-u-belarusi-6450
© Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, 2025
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА