Версія для друку
Памер шрыфту
+
фота
Друк

Акцыя "Тыдзень лесу" ў Беларусі будзе доўжыцца ўвесь красавік

Навіны 17.03.2023 | 16:48
17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Акцыя "Тыдзень лесу" пройдзе на працягу красавіка ва ўсіх абласцях Беларусі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказала прэс-сакратар Міністэрства лясной гаспадаркі Настасся Мацкевіч.

Такое рашэнне спецыялісты ведамства прынялі з-за неаднародных кліматычных умоў у краіне. "Сітуацыя часта такая, што ў Брэсце вось-вось бярозавы сок пойдзе, а ў Віцебску яшчэ снег па калена. Напрыклад, у мінулым годзе валанцёры Віцебскай вобласці ўдзельнічалі ў акцыі, калі ішоў снег, - растлумачыла Настасся Мацкевіч. - Таму для камфорту грамадзян мы вырашылі, што Тыдзень лесу будзем праводзіць на працягу ўсяго красавіка. У кожнай вобласці будзе вызначана свая дата правядзення. У асноўным мерапрыемствы будуць суботнія, таму што ў насельніцтва гэта найбольш папулярны дзень для ўдзелу".

У гэтым годзе акцыя будзе прысвечана Году міру і стварэння. На працягу года спецыялісты і валанцёры будуць ствараць розныя алеі і высаджваць дрэвы міру.

Інфармацыя аб датах і тэрмінах правядзення акцыі "Тыдзень лесу" хутка з'явіцца на афіцыйным сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.minpriroda.gov.by/by/news-by/view/aktsyja-tydzen-lesu-u-belarusi-budze-douzhytstsa-uves-krasavik-4797/
© Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, 2024
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА