Галоўная/ Карта асабліва ахоўных прыродных тэрыторый Рэспублікі Беларусь

Заказнік «Слаўгарадскі»

Тып аб: заказнік
Створаны: 04.11.2017
Статус: рэспубліканскі
Паштовы адрас: 213245, Магілёўская вобл., г. Слаўгарад, вул. Садовая, 4/4
Тэл./факс: +375 2246 780 21; +375 29 947 06 17
Электронны адрас: gpuslavgorod@mail.ru
Геалакацыя: 53.321561, 31.053753
Плошча: 14 779,33 (га)
Да спісу ААПТ РБ

Унікальнасць: Тэрыторыя заказніка ўключае буйныя лясныя масівы, а таксама пойменны ўчастак у міжрэччы Проні і Сожа. У заказніку пераважае лугавая і лясная расліннасць. Жывёльны свет заказніка прадстаўлены ўсімі класамі, пачынаючы ад земнаводных і заканчваючы млекакормячымі.
Заказнік надзвычай важны для пералётных птушак – вясной тут спыняецца больш за 20 тысяч гусей, 30 тысяч кулікоў, больш за 500 шэрых жураўлёў і іншых відаў птушак. Акрамя таго, 5 відаў раслін і 11 відаў жывёл з’яўляюцца рэдкімі і занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.
Галоўная асаблівасць заказніка – размяшчэнне на яго тэрыторыі помніка прыроды «Блакітная крыніца» (53.379008, 31.042900) – крыніцы з самым магутным патокам узыходнага тыпу на Усходне-Еўрапейскай раўніне. За суткі «Блакітная крыніца» выкідвае на паверхню 5 000 м3 найчысцейшай вады. Гэта самая буйная ў Беларусі прыродная крыніца па аб’ёме паступлення падземных вод на паверхню зямлі. Вада ў ёй мае пастаянную тэмпературу каля 50С, не замярзае зімой і не награваецца летам, мае блакітнаватае адценне. У складзе вады адзначаецца павышанае ўтрыманне фтору і крэмнію. Крыніца з’яўляецца месцам паломніцтва і пакланення падчас штогадовага народнага свята – Макавея, вядомага як Мядовы Спас (14 жніўня). У гэты час побач з Блакітнай крыніцай збіраецца да дваццаці тысяч паломнікаў.

Паслугі ў галіне экатурызму: Пражыванне на базе адпачынку і паслугі візіт-цэнтра ў в. Старая Каменка; наведванне экалагічнай сцежкі з вышкамі для назірання за птушкамі; арэнда стацыянарных альтанак для адпачынку; 3 абсталяваныя турыстычныя стаянкі; арэнда веласіпедаў; зоны адпачынку (альтанкі, мангалы), абсталяваныя недалёка ад крыніцы «Блакітная крыніца»; арэнда стацыянарных і нестацыянарных гандлёвых месцаў для продажу тавараў на тэрыторыі помніка прыроды «Блакітная крыніца» (май – верасень).

Экалагічныя маршруты: Экалагічная сцежка «Куток птушак».

Славутасці: Помнік прыроды рэспубліканскага значэння «Блакітная крыніца»; шматлікія пахаванні – курганы радзімічаў, аднаго са славянскіх плямён на берагах р. Сож (каля в. Дубна).
Версія для друку