Галоўная/ Карта асабліва ахоўных прыродных тэрыторый Рэспублікі Беларусь

Заказнік «Налібоцкі»

Тып аб: заказнік
Створаны: 27.05.2005
Статус: рэспубліканскі , 14.02.2012
Паштовы адрас: 222343, Мінская вобл., Валожынскі р-н, в. Ганчары, вул. Цэнтральная, 44
Тэл./факс: +375 1772 667 91; +375 44 598 11 10
Электронны адрас: zakaznik_naliboki@mail.ru
Геалакацыя: 54.103135, 26.506724
Плошча: 86 892 (га)
Інтэрнэт сайт
Да спісу ААПТ РБ

Унікальнасць: Заказнік размешчаны на тэрыторыі Налібоцкай пушчы – аднаго з самых вялікіх і старажытных лясных масіваў у Рэспубліцы Беларусь і ва ўсёй Усходняй Еўропе. Пранізаная шматлікімі ручаямі і рэкамі пушча ўяўляе сабой унікальны прыродны комплекс, які стаў домам для мноства рэдкіх раслін і жывёл. Менавіта Налібоцкая пушча з’яўляецца генетычным рэзервуарам для стронгі і ліпеня.

У заказніку знаходзіцца адзіны ў Беларусі гадавальнік па вырошчванні глушцоў. Яго галоўная задача – захаваць заходнееўрапейскі падвід так званага глушца Маера, які знаходзіцца на мяжы знікнення. Усяго ў Беларусі налічваецца прыкладна 400 асобін, большасць з іх – у Налібоцкай пушчы. Разам з тым, у краінах ЕС – Польшчы, Германіі, Літве – глушэц Маера практычна знік у дзікай прыродзе.
Тут пражываюць больш за 50 відаў жывёл, якія знаходзяцца пад аховай Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь. У заказніку таксама пражывае адна з самых буйных на тэрыторыі Беларусі папуляцый зубра, якая налічвае каля 90 асобін. Заказнік адыгрывае вялікую ролю ў захаванні папуляцый многіх птушак падчас гнездавання, зімоўкі і міграцыі, ён мае статус ключавой батанічнай тэрыторыі і тэрыторыі, важнай для птушак.

Адзінае месца ў Беларусі, дзе жывуць сотні дзікіх тарпанападобных коней пароды конік, якіх у 2019 годзе на бязвыплатнай аснове перадалі заказніку Нідэрланды.

Паслугі ў галіне экатурызму: Веласіпедныя экскурсіі па Налібоцкай пушчы; байдарачныя сплавы па рацэ Іслач; абсталяваныя стаянкі для байдарачнікаў і турыстаў на беразе ракі Іслач; наведванне экалагічных сцежак; пракат веласіпедаў, электравеласіпедаў, байдарак і турыстычнага інвентару; наведванне гадавальніка па ўзнаўленні цецеруковых; турыстычныя стаянкі для ўстаноўкі палатачных лагераў і проста адпачынку на прыродзе (усе стаянкі маюць навесы, столікі, лавачкі, абсталяваныя месцы для вогнішча). Штогод у пушчы праходзіць марафон «Налібокі» (марафон, веласіпед, бег, мультыспорт).

Экалагічныя маршруты: Веласіпедныя маршруты па Налібоцкай пушчы (ад 4–6 км да 12 км, 30 км і 38 км); экалагічная сцежка «Сябрынскае скрыжаванне» (960 м, даступная для асоб з інваліднасцю); экалагічная сцежка «Белакорац» (даступная для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, бацькоў з нованароджанымі дзецьмі, людзей трэцяга ўзросту).

Славутасці: Возера Кромань; Гальшанскі замак; Любчанскі замак; руіны сядзібы і фоталабараторыі Тышкевічаў.
Версія для друку