Галоўная/ Карта асабліва ахоўных прыродных тэрыторый Рэспублікі Беларусь

Заказнік «Азёры»

Тып аб: заказнік
Створаны: 05.03.1990
Статус: рэспубліканскі , 19.02.2016
Паштовы адрас: Візіт-цэнтр «Азёры»: Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, в. Азёры, вул. Вакзальная, 12
Тэл./факс: +375 152 68 21 04; +375 29 697 42 74
Электронны адрас: gpu.ozera@gmail.com
Геалакацыя: 53.721583, 24.174212
Плошча: 23 364,05 (га)
Інтэрнэт сайт
Да спісу ААПТ РБ

Унікальнасць: На тэрыторыі заказніка:

  • размешчана ўнікальная экасістэма, якая складаецца з 16 азёр ледніковага паходжання;
  • знаходзіцца вялікаўзроставая 250-гадовая дуброва, верхавыя і нізінныя балоты;
  • знаходзіцца зручнае месца для назіранняў за самым буйным наземным млекакормячым Еўропы – еўрапейскім зубрам.

Адзіны заказнік у краіне, які прапануе падарожжа ў прыроду на мотадрызіне па вузкакалейнай чыгунцы.
Ландшафт: Асноўную плошчу займаюць сасновыя лясы з удзелам елкі, дуба і граба.
Флора: Зарэгістравана 16 ахоўных відаў, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь: цыбуля мядзведжая, венерын чаравічак і інш.
Фаўна: Выяўлена пражыванне 21 віду такіх чырванакніжных жывёл, як рысь еўрапейская, барсук, вялікі арлец, мядзянка і інш.
Выключна багатая арнітафаўна: вялікія калоніі азёрных чаек; вялікая і шэрашчокая коўра, якія возяць сваіх птушанят на спіне; у перыяд вясенніх і асенніх міграцый можна назіраць чароды, якія складаюцца з тысяч чаек, качак і гусей.

Паслугі ў галіне экатурызму: Экскурсія па вузкакалейнай чыгунцы; экскурсія па візіт-цэнтры «Азёры», экалагічных сцежках і ў Музей мёду; арганізацыя карпаратыўнага адпачынку на прыродзе; арэнда турыстычных стаянак (на некаторых з іх абсталяваны глэмпінгі); арганізацыя турыстычных злётаў, турпаходаў, рыбалак, назіранняў за птушкамі, экалагічных акцый; арэнда плывучых сродкаў, у тым ліку «Плывучай альтанкі».

Экалагічныя маршруты: Унікальны маршрут па вузкакалейнай чыгунцы «Запаведны шлях» (20 км), экалагічная сцежка «Азёры» (3,5 км); экасцежка «Дакрананне да прыроды»; 4 пешыя эколага-турыстычныя маршруты рознай складанасці (ад 5 да 15 км); 2 водныя турыстычныя маршруты (10 км і 12 км); 4 турпакеты.
Версія для друку