Галоўная/ Карта асабліва ахоўных прыродных тэрыторый Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны парк «Прыпяцкі»

Тып аб: нацыянальны парк
Створаны: 02.10.1996
Статус: рэспубліканскі
Паштовы адрас: 247946, Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць, Петрыкаўскі раён, аграгарадок Ляскавічы, вул. Аляксандры Глушко, 7А
Тэл./факс: +375 2350 5-70-17 +375 2350 5-70-15 +375 29 125-00-95 (Telegram, Viber, WhatsApp)
Электронны адрас: nptourism@npp.by
Геалакацыя: 52.116184, 28.159166
Плошча: 193 700 га (з iх асабліва ахоўная прыродная тэрыторыя – 88 048,6 га)
Нацыянальны парк «Прыпяцкі»
Да спісу ААПТ РБ
Асабліва ахоўная прыродная тэрыторыя створана для захавання прыроднага комплексу даліны ракі Прыпяць як эталона прыродных ландшафтаў, сховішча генетычнага фонду расліннага і жывёльнага свету Беларускага Палесся.

Унікальнасць: Нацыянальны парк мае статус тэрыторыі міжнароднага значэння, важнай для птушак, ключавой батанічнай тэрыторыі і Рамсарскай тэрыторыі. 
Большую частку плошчы парку займаюць маляўнічыя лясы. У асноўным гэта сасоннікі і дубровы, ёсць таксама масівы бярозы, вольхі, ясеня, граба, асіны, сустракаюцца кляноўнікі, ліпнякі, дрэвападобныя вербнякі. Лясы Нацыянальнага парку лічацца найбольш захаванымі сярод пойменных басейнаў Прыпяці і Дняпра. Па сваёй багатай біяразнастайнасці яны ўнікальныя для ўсёй Усходне-Еўрапейскай раўніны.
Флора парку прадстаўлена 1073 відамі вышэйшых раслін. 47 відаў раслін занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Сярод іх баранец звычайны, воўчнік баравы, лілея кучаравая, сальвінія плаваючая, гарлачык белы, сон шыракалісты і іншыя. 
На тэрыторыі Нацыянальнага парку пражывае 45 відаў млекакормячых. З капытных жывёл найбольш шматлікія алень высакародны і казуля.
З відаў чырванакніжнікаў у парку пражываюць: еўрапейская норка, зубр, еўрапейская рысь, барсук, садовая соня, соня-палчок, арэшнікавая соня.
У Нацыянальным парку прадстаўлены 256 відаў птушак, што складае 98% ад фаўны птушак Палесся і 79% ад арнітафаўны ўсёй краіны! З агульнай колькасці відаў птушак, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі, 65 сустракаюцца ў НП «Прыпяцкі». Гэта больш за 90% птушак-чырванакніжніц усёй краіны! Сярод іх: шэры журавель, чорны бусел, балотная сава, зялёная жаўна, белая сініца, арлан-белахвост.
Пойма Прыпяці – найбуйнейшае міграцыйнае рэчышча пералётных птушак у Еўропе. Пачынаючы з сакавіка тут бясконцымі патокамі пралятаюць тысячы гусей, качак, кулікоў, крачак, чаек, буслоў, бакланаў і інш. групы птушак.
На тэрыторыі Нацыянальнага парку размешчаны археалагічныя помнікі: стаянкі і пасяленні першабытных людзей, старажытныя гарадзішчы. 

Паслугі ў галіне экатурызму: Пражыванне ў гасцінічных комплексах і сафары-тэнтах; экалагічныя, этна-экалагічныя, арніталагічныя, водныя, археалагічныя, гастранамічныя і VIP-туры; Музей прыроды; Дом экалагічнай асветы; Музей пад адкрытым небам; рыбалка; паляванне; сафары-парк; фота-сафары; прагулкі на цеплаходах і лодках.
Версія для друку