Унікальнасць: Заказнік уяўляе сабой унікальны прыродны комплекс – густыя лясы, зялёныя пойменныя лугі з ізумруднай травой, азёры, якіх у Выдрыцы 26, астравы, дзе звінячая цішыня перарываецца толькі спевамі птушак і пляскам рыбы.
Мае міжнародны статус Рамсарскай тэрыторыі і тэрыторыі міжнароднага значэння, важнай для папуляцыі птушак, і ўваходзіць у склад Нацыянальнай экалагічнай сеткі Рэспублікі Беларусь.
Флора: Сярод рэдкіх раслін трэба адзначыць жаўтазель германскі, змеегалоўнік Руйша, увярэднік скіпетрападобны і некаторыя іншыя віды, занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларусі.
Фаўна: Тут можна ўбачыць такія рэдкія віды птушак, як дубальт і вялікі арлец. У межах заказніка пражываюць такія рэдкія чырванакніжныя дзікія жывёлы, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, як балотная чарапаха, чапля-бугай, чорны бусел, палявы лунь, арол-вужаед, скапа, пустальга, сокал-шулёнак, сокал-кабец, зімародак, зялёная жаўна і іншыя.
Паслугі ў галіне экатурызму: Актыўны адпачынак на прыродзе, назіранне за жыццём дзікіх жывёл і птушак, арганізацыя фотапалявання, арганізацыя паслуг па зборы грыбоў і ягад. Паслугі пражывання і адпачынку на экатурыстычнай базе «Урэчча» (24 месцы); паслугі па размяшчэнні палатачнага лагера на 25 чал.; ахаваная аўтастаянка, арэнда спартыўных пляцовак, арэнда альтанак і навесаў з мангаламі, арэнда крытай эстраднай пляцоўкі, аказанне паслуг лазні, паслугі гіда па тэрыторыі заказніка; пракат лодак і інвентару для рыбалкі.
Экалагічныя маршруты: Экалагічны маршрут «Бранякатар БКА-205»: пешы і водны (4 км); экалагічная сцежка «Возера Белагорскае» (6 км); водны маршрут па рацэ Бярэзіна (10 км).
Славутасці: Краснабярэжскі парк, закладзены ў канцы ХІХ стагоддзя, і мемарыяльны комплекс дзецям – ахвярам фашызму на месцы былога дзіцячага канцлагера ў в. Красны Бераг; 176-метровы ветраны млын ХIХ стагоддзя на тэрыторыі аграэкасядзібы «Міколаў востраў».