Унікальнасць: З’яўляецца адной з найбуйнейшых асабліва ахоўных прыродных тэрыторый не толькі Беларусі, але і Еўропы: працягласць заказніка з захаду на ўсход каля 120 км, шырыня ад 4 да 22 км. Заказнік унікальны нізіннымі балотамі, пойменнымі лясамі і лугамі, якія з’яўляюцца эталонам натуральных лугоў Палесся. Мае статус водна-балотнага ўгоддзя міжнароднага значэння (Рамсарскай тэрыторыі) і тэрыторыі міжнароднага значэння, важнай для птушак.
Лясы, лугі, балоты, кусты, старыцы рэк займаюць звыш 99% тэрыторыі. Своеасаблівасць лясоў заказніка вызначаюць карэнныя чорнаальшанікі і пойменныя чыстыя дубровы. Некаторыя дрэвы старэйшыя за 100 гадоў і дасягаюць памераў з дыяметрам ствала больш за 1 метр. Тут знаходзіцца 80% усіх пойменных дуброў Беларусі.
На тэрыторыі заказніка можна ўбачыць алювіяльныя ландшафты, пойменныя дубровы і лугі, якія не маюць аналагаў у Беларусі.
З’яўляецца месцам пражывання шэрагу занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь птушак, такіх як чапля-лазянік, чапля-бугай, чапля-кваква, скапа, чорны бусел, вялікая белая чапля і інш. Тут прадстаўлена вялікая відавая разнастайнасць раслін. Сярод іх: сальвінія плаваючая, крапіва кіеўская, гарлачык белы, фіялка багнавая і інш. Характэрнай рыбай у рацэ Прыпяць з’яўляецца сом, шчупак, лешч, акунь, язь, плотка, лінь і інш.
Паслугі ў галіне экатурызму: Пражыванне ў эколага-асветніцкім цэнтры (умяшчальнасць да 12 чал.), арганізацыя рыбалкі, пікніка на прыродзе, спартыўныя пляцоўкі, экскурсійна-пазнавальныя падарожжы па даліне р. Прыпяць, арэнда палатачнага гарадка, пракат турыстычнага інвентару (вёславая лодка, лодка з маторам, веласіпеды, электравеласіпеды, палаткі і інш.), арэнда альтанак і навесаў.
Экалагічныя маршруты: Экалагічная сцежка «Па лазовай даліне» (2 км), экстрэмальна-пазнавальны водны маршрут па рацэ Прыпяць (130 км, 4 дні), эколага-пазнавальны пешы маршрут па заказніку ў суправаджэнні экскурсавода (1 дзень, 12 км).