Галоўная/ Карта асабліва ахоўных прыродных тэрыторый Рэспублікі Беларусь

Заказнік «Прыбужскае Палессе»

Тып аб: заказнік
Створаны: 30.05.2003
Статус: рэспубліканскі , 15.03.2018
Паштовы адрас: Інфармацыйна-экалагічны цэнтр: 225021, Брэсцкая вобл., Брэсцкі р-н, в. Ляплёўка, вул. Шырокая, 37
Тэл./факс: +375 162 40 56 00; +375 29 728 09 08
Электронны адрас: biorezervat@mail.ru
Геалакацыя: 51.763330, 23.654004
Плошча: 17 230,6 (га)
Інтэрнэт сайт
Да спісу ААПТ РБ

Унікальнасць: З’яўляецца часткай біясфернага рэзервата ЮНЕСКА «Прыбужскае Палессе» і ўваходзіць у склад трансгранічнага біясфернага рэзервата ЮНЕСКА «Заходняе Палессе» (Беларусь – Польшча – Украіна), плошча беларускай часткі рэзервата – 48 024 га. На раўнінных тэрыторыях гэта адзіная ў свеце трохбаковая (створана пры ўдзеле 3 краін) ахоўная тэрыторыя. Заказнік мае статус тэрыторыі міжнароднага значэння, важнай для птушак, як месца пражывання вялікай колькасці водна-балотных відаў птушак.
Заказнік знаходзіцца ў даліне ракі Заходні Буг, у заходняй частцы Беларускага Палесся. У межах тэрыторыі вылучаюцца ландшафты спадзістахвалістай, марэннай раўніны і пласкахвалістай водна-ледніковай раўніны, пойменнай і надпойменнай тэрас, а таксама тыповыя аквальныя ландшафты. На тэрыторыі выяўлены рэдкія для рэгіёна віды ландшафтных урочышчаў, разнастайныя геамарфалагічныя аб’екты, дзюны, комплексы верхавых і пераходных балот, азёр, малых і вялікіх вадацёкаў. Лясы займаюць 62% тэрыторыі, балоты і водныя ўгоддзі 6,4%, малапарушаныя прыродныя тэрыторыі ў цэлым 72%.
Арнітафаўна Прыбужскага Палесся ўключае 236 відаў птушак, што складае 75% відавога складу нацыянальнай і каля 45% еўрапейскай арнітафаўны. Адзначаны ўсе 7 відаў беларускіх рэптылій і ўсе 13 відаў беларускіх земнаводных. На тэрыторыі пражывае прадуктыўная папуляцыя балотнай чарапахі, гняздзіцца зялёная жаўна.Толькі тут расце чыставуст каралеўскі, які называюць таксама каралеўскай папараццю.

Паслугі ў галіне экатурызму: Байдарачны сплаў: «Капаюўка – старт для навічкоў» (1 дзень), экскурсіі па заказніку, пракат спартыўнага інвентару (каноэ, байдаркі, выратавальныя камізэлькі, веласіпеды, палаткі і інш.); арганізацыя актыўнага адпачынку на прыродзе (фотапаляванне, збор грыбоў, ягад і інш.); арганізацыя турыстычных паходаў і злётаў; паслугі па пражыванні ў экацэнтры; інфармацыйна-кансультацыйныя паслугі па адпачынку.

Экалагічныя маршруты: «Тайны Прыбужскага Палесся» (1 дзень); пешаходныя экасцежкі: «Лясная рэчка» (3 км), «Міжазёрная» (3 км); веласіпедныя маршруты: «Зялёны серпанцін» (1–3 дні), «Дамачава – месца трох культур» (1 дзень), «Тайны Белага возера» (1 дзень).
Версія для друку