Галоўная/ Карта асабліва ахоўных прыродных тэрыторый Рэспублікі Беларусь

Заказнік «Званец»

Тып аб: заказнік
Створаны: 11.04.1996
Статус: рэспубліканскі , 01.02.2010
Паштовы адрас: 225844, Брэсцкая вобл., Драгічынскі р н, в. Гаравіца, вул. Цэнтральная, 4
Тэл./факс: +375 16 44 59 288; +375 29 728 09 08
Электронны адрас: zakaznik.zvanez@gmail.com
Геалакацыя: 51.966939, 24.992838
Плошча: 16 227 (га)
Інтэрнэт сайт
Да спісу ААПТ РБ

Унікальнасць: Знаходзіцца на мяжы басейнаў рэк Буга і Прыпяці. Пераважаюць тарфяныя глебы. Каля 74% тэрыторыі займаюць нізінныя балоты, 7,4% – лясы.
Заказніку прысвоены статусы водна-балотнага ўгоддзя міжнароднага значэння (Рамсарскай тэрыторыі) і ключавой арніталагічнай тэрыторыі. Месца пражывання відаў птушак, якія знаходзяцца пад пагрозай глабальнага знікнення: вяртлявай чаротаўкі (на тэрыторыі заказніка пражывае адна з самых буйных папуляцый у Еўропе), вялікага арляца і драча. На тэрыторыі балота пражывае адна з найбуйнейшых папуляцый чорнага бусла.

Паслугі ў галіне экатурызму: Пражыванне ў гасцініцы эколага-асветніцкага цэнтра (умяшчальнасць 7 чал.), пракат веласіпедаў, вёславых і маторных лодак, выратавальных камізэлек, палатак, спальных мяшкоў, арганізацыя рыбалкі, экскурсіі па заказніку.

Экалагічныя маршруты: экалагічныя сцежкі «Тайны свету раслін» (2 км) і «Скарбы балота Званец» (2 км).
Версія для друку