Унікальнасць: Заказнік уключае тэрыторыю буйнога верхавога балота Мох з мінеральнымі «астравамі», мачажынамі і азёрамі, па перыметры абкружанага хвойнымі і лісцевымі лясамі. Самай маляўнічай часткай балота лічацца так званыя азяраўкі – невялікія вадаёмы, якія знаходзяцца ў яго ўсходняй частцы. Дзякуючы адасобленаму становішчу, а таксама невялікім астравам, на якіх растуць балотныя сосны, яны адрозніваюцца выключнай прыгажосцю. На тэрыторыі балотнага масіву сустракаецца рэдкі ахоўны від дзікарослых раслін, уключаны ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь – марошка.
Частка заказніка мае статус тэрыторыі рэгіянальнага значэння, важнай для птушак.
Паслугі ў галіне экатурызму: Абсталявана некалькі месцаў для адпачынку. У строга вызначаныя тэрміны дазволены збор ягад і паляванне. Таксама дазволены збор грыбоў.
Экалагічныя маршруты: Пешы маршрут «Краіна воблачнай ягады» (4 км, 4–5 г, май-кастрычнік).