Галоўная/ Карта асабліва ахоўных прыродных тэрыторый Рэспублікі Беларусь

Заказнік «Сіньша»

Тып аб: заказнік
Створаны: 21.03.1996
Статус: рэспубліканскі , 12.07.2014
Паштовы адрас: 211475, Віцебская вобласць, Расонскі р-н, в. Забор’е, вул. Берагавая, 2
Тэл./факс: +375 2159 530 65; +375 29 518 65 18
Электронны адрас: eko-rosy@tut.by
Геалакацыя: 55.906971, 29.322107
Плошча: 12 877,42 (га)
Інтэрнэт сайт
Да спісу ААПТ РБ

Унікальнасць: Адметнай асаблівасцю прыроды заказніка з’яўляюцца шматлікія азёрныя катлавіны, якія ўтвараюць дзве паралельныя паласы, выцягнутыя з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Азёры злучаны паміж сабой пратокамі і ўтвараюць агульную сістэму.
Ядром заказніка з’яўляецца цэлы комплекс, які складаецца з азёр Сіньша, Валоба, Глыба, Дрысы і Астраўцы (усяго на тэрыторыі заказніка знаходзіцца 24 возеры). Ён прапаноўвае цудоўныя магчымасці для развіцця воднага турызму. Тут сустракаецца 17 відаў рыб, сярод якіх найбольш жаданымі трафеямі з’яўляюцца шчупак, судак і сом.
У межах заказніка выяўлена пражыванне 17 відаў рыб, 9 відаў амфібій, 5 відаў рэптылій, 122 віды птушак, 32 віды млекакормячых.
Аматараў назіраць за птушкамі прыцягваюць віды, характэрныя для зоны паўднёвай тайгі: даўгахвостая кугакаўка, вераб’іны сычык, дрозд белабровы, зялёная пеначка, малая валасяніца, жоўтагаловы дзяцел, арэхаўка.
Тэрыторыя заказніка не пацярпела ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС і з’яўляецца найбольш экалагічна чыстай у Беларусі.

Паслугі ў галіне экатурызму: Паслугі па размяшчэнні ў візіт-цэнтры; арэнда турыстычных стаянак; пракат лодак, байдарак, веласіпедаў, турыстычнага рыштунку і спартыўнага інвентару; арганізацыя мэтавых паходаў з суправаджальнікам для збору грыбоў, ягад, лекавых раслін, матэрыялаў для мастацкіх вырабаў; арганізацыя рыбалкі; паслугі лазні; экскурсіі па экалагічных маршрутах (з гідам), паслугі гідаў з навыкамі правядзення інклюзіўных экскурсій для асоб з інваліднасцю.

Экалагічныя маршруты: Абсталяваны 7 турыстычных стаянак (альтанкі/навесы, мангал, вогнішча); водныя, веласіпедныя і пешыя турыстычныя маршруты.

Славутасці: Курган Рагнеды і Рагвалода (каля в. Перавоз) – месца, дзе па паданнях загінуў і быў пахаваны першы полацкі князь; помнік Яну Баршчэўскаму ў в. Гарбачэва.
Версія для друку