Галоўная/ Карта асабліва ахоўных прыродных тэрыторый Рэспублікі Беларусь

Заказнік «Асвейскі»

Тып аб: заказнік
Створаны: 13.06.1977
Статус: рэспубліканскі , 04.02.2015
Паштовы адрас: 211454, Віцебская вобласць, Верхнядзвінскі раён, п. Чапаеўскі, 7
Тэл./факс: +375 2151 617 58; +375 29 892 22 35
Электронны адрас: osvejski@vitobl.by; osvejski@rambler.ru
Геалакацыя: 56.01659, 28.20866
Плошча: 30 567,38 (га)
Інтэрнэт сайт
Да спісу ААПТ РБ

Унікальнасць: Тэрыторыя заказніка ўяўляе сабой буйны комплекс азёр, лясоў, пераходных і верхавых балот. Ядром заказніка з’яўляецца возера Асвейскае – другі па велічыні натуральны вадаём Беларусі. На возеры мноства астраўкоў-сплавін. Сярод іх вылучаецца так званы «плывучы» востраў «Гаспадар», які ўяўляе сабой «блукаючую» па возеры зарослую драўнінна-хмызняковай расліннасцю сплавіну. На Асвейскім возеры размяшчаецца самы вялікі ў рэспубліцы востраў Ду плошчай амаль 5 кв. км.
Фаўна заказніка прадстаўлена 9 відамі земнаводных, 5 відамі паўзуноў, 164 відамі гнездавальных птушак і 30 відамі млекакормячых (амаль 70% відавога складу Беларусі). На ахоўнай тэрыторыі пастаянна жывуць буры мядзведзь, рысь, барсук, зубр. Да вельмі рэдкіх птушак трэба аднесці чорнага бусла, арлана-белахвоста, арла-вужаеда, арла-маркута, скапу, пардву, малую коўру, чаплю-бугая, чаплю-лазяніка, сокала-пустальгу, шэрага жураўля, вялікага кулёна, балотную саву.
Заказнік мае міжнародны статус ключавой арніталагічнай тэрыторыі і Рамсарскага водна-балотнага ўгоддзя.

Паслугі ў галіне экатурызму: Экскурсіі па экалагічных маршрутах, паслугі пражывання ў візіт-цэнтры і доміку паляўнічага і рыбалова, пракат маторнай лодкі ў суправаджэнні спецыяліста, пракат вёславай лодкі, сапбордаў, байдарак, веласіпедаў і турыстычнага інвентару (палаткі, спальныя мяшкі, дыванкі), арэнда месцаў адпачынку (альтанка, мангал, вогнішча), арганізацыя назіранняў за дзікімі жывёламі і птушкамі.

Экалагічныя маршруты: Водны маршрут «Асвейскі круіз» (2 г), аўтамабільны маршрут «Сафары-тур» з наведваннем некалькіх назіральных пунктаў і назіраннем за дзікімі жывёламі і птушкамі (80 км), пешы маршрут «Бязлюдны востраў Ду» (4,5 км), водны маршрут «Лісненскі круіз» (15 км).
Версія для друку