Худык анансаваў прыбыццё ў Белавежскую пушчу маніторынгавай місіі міжнародных навуковых экспертаў

15.02.2024
15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык анансаваў прыбыццё ў Белавежскую пушчу маніторынгавай місіі міжнародных навуковых экспертаў у час сустрэчы са студэнтамі і кіраўніцтвам факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі (ФГіГ) БДУ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь, з’яўляючыся дзяржавай - удзельніцай 23 міжнародных дагавораў у галіне аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, добрасумленна і ў поўным аб’ёме выконвае ўзятыя на сябе міжнародныя абавязацельствы. Мы актыўна выкарыстоўваем пляцоўкі гэтых пагадненняў, а таксама такіх міжнародных арганізацый і інтэграцыйных аб’яднанняў, як ААН, МАГАТЭ, СААЗ, ЕАЭС, СНД, не толькі для пашырэння нацыянальных інтарэсаў, але і для выпрацоўкі ўзгодненых на глабальным і рэгіянальным узроўнях правіл і норм у прыродаахоўнай сферы", - адзначыў Андрэй Худык.

Ён дадаў, што на працягу апошніх трох гадоў Мінпрыроды вядзе актыўную работу па абароне трансгранічнага аб’екта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА "Белавежская пушча", паколькі ўзведзеная польскімі ўладамі агароджа на тэрыторыі гэтага ўнікальнага прыроднага комплексу прычыняе непапраўную шкоду экасістэмам, жывёльнаму і расліннаму свету.
 
"Толькі ў верасні 2023 года ў ходзе 45-й пашыранай сесіі Камітэта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ўпершыню на міжнародным узроўні была прызнана неабходнасць арганізацыі рэактыўнай маніторынгавай місіі міжнародных навуковых экспертаў на аб’ект з мэтай аб’ектыўнай ацэнкі сітуацыі "на месцы". Чакаецца, што гэты візіт адбудзецца ў сакавіку бягучага года", - заявіў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Версія для друку Усе навіны