Ва ўсіх раёнах Беларусі, за выключэннем Браслаўскага, дзейнічае абмежаванне на наведванне лясоў

11.05.2023

11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абмежаванне на наведванне лясоў дзейнічае ў 117 раёнах Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на карце забарон і абмежаванняў на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БЕЛТА.


Раёны, у якіх абмежавана наведванне лясных масіваў, абазначаны на карце жоўтым колерам. Паводле даных на 11 мая ва ўсёй рэспубліцы, за выключэннем Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці, дзейнічае рэжым абмежавання.


Інтэрактыўная карта забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў на сайце Мінлясгаса абнаўляецца ў рэжыме рэальнага часу, таму даныя на працягу дня могуць змяняцца. З дапамогай пляцоўкі можна аператыўна сачыць за сітуацыяй.-0-


БЕЛТА - Навiны Беларусi

Версія для друку Усе навіны