"Прызнанне заслуг усёй галіны". Пяць работнікаў прыродаахоўнай сферы атрымалі дзяржузнагароды

18.06.2025
18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пяць работнікаў прыродаахоўнай сферы атрымалі дзяржаўныя ўзнагароды ад прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандра Турчына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адным з узнагароджаных стаў начальнік Глыбоцкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Казак - яму ўрачаны медаль "За бездакорную службу" ІІІ ступені. Ахове прыроды, рацыянальнаму выкарыстанню і развіццю сістэмы асабліва ахоўных прыродных тэрыторый Аляксандр Казак прысвяціў ужо 15 гадоў свайго жыцця, з іх з 2009 года ён працаваў галоўным спецыялістам, а ўжо з 2015 года начальнікам інспекцыі.

Атрыманне ўзнагароды было нечаканым і прыемным, прызнаўся ён. "Першапачаткова былі вельмі змешаныя пачуцці, але вельмі прыемна. Гэта вельмі ганаровая ўзнагарода, і, вядома, я адчуваю хваляванне ў чаканні яе атрымання", - адзначыў Аляксандр Казак.

Сёння дзяржаўныя ўзнагароды атрымалі пяць супрацоўнікаў галіны прыроды і аховы навакольнага асяроддзя. Паводле слоў міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргея Масляка, такія высокія ўзнагароды адлюстроўваюць у цэлым работу прыродаахоўнага ведамства краіны. "Для мяне як кіраўніка міністэрства гэта прызнанне заслуг усёй галіны ў асобе гэтых людзей. Думаю, яны самі бязмерна ганарацца сваімі вынікамі. Гэта прызнанне для ўсяго працоўнага калектыву, у якім яны працуюць. Гэта яшчэ раз пацвярджае, што дзяржава бачыць і адназначна падкрэслівае заслугі таго ці іншага працоўнага незалежна ад сферы. Гэта вельмі важна", - упэўнены ён.

Даволі сімвалічным Сяргей Масляк назваў тое, што ўзнагароды ўручаюцца напярэдадні святкавання 65-годдзя Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. "Гэта добры падарунак", - падкрэсліў ён.-0-
Версія для друку Усе навіны