13 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў назначэнні ў кіраўніцтве шэрага міністэрстваў,
перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Пасаду першага намесніка міністра па падатках і зборах зойме Уладзімір Муквіч. У гэтым жа ведамстве на пасаду намесніка міністра ўзгоднена кандыдатура Вольгі Старавойтавай.
Аляксей Стасюкевіч зойме пасаду намесніка міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
На пасаду намесніка міністра прамысловасці ўзгоднены Леанід Рыжкоўскі.
Новы намеснік міністра і ў Міністэрстве транспарту і камунікацый. Гэту пасаду зойме Сяргей Мацукоў.-0-